траві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Адно каліва травы.

Кожная т. жыве сваім жыццём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

траві́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. траві́нка траві́нкі
Р. траві́нкі траві́нак
Д. траві́нцы траві́нкам
В. траві́нку траві́нкі
Т. траві́нкай
траві́нкаю
траві́нкамі
М. траві́нцы траві́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

траві́нка ж., разг. трави́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

траві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Адно каліва травы, адна травіна. [Сілівон:] — Хіба ўцячэш ад зямлі гэтай, на якой кожная сцежка табой ходжана, кожная травінка тваёй рукой аблашчана... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

траві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж. (разм.).

Тое, што і травінка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трави́нка траві́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Сцябло травы; травінка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

былі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Сцяблінка травы, травінка.

Сухая б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяві́на, -ы, мн. -ы, -він, ж.

Сцябліна травы, травінка.

Зялёная ц. мятліцы.

|| памянш. цяві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Сцябло травы; травінка. Махрыстыя сняжынкі Ляглі на тонкія націнкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)