тпру, выкл.

Выкрык, якім спыняюць каня.

Ні тпру, ні но (разм.) — нічога не робіць, нічога не распачынае, ніяк не выяўляе сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тпру́

выклічнік

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тпру межд. тпру;

ні тпру ні но — ни тпру ни ну

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тпру, выкл.

Выкрык, якім спыняюць каня або якую‑н. рабочую жывёліну. Тпру-у! — громка закрычаў Мацвей Шэмет, які на вазку быў за фурмана. Лобан. Тпру, тпру! — нацягнуў лейцы Драбок. Краўчанка.

•••

Ні тпру ні но — а) ні з месца, ні ўзад, ні ўперад. Паляглі па чэравах коні і... ні тпррру!.. ні но! Колас; б) нічога не атрымліваецца; далей не пасоўваецца. Да прыкладу, Лявон, — чым не жаніх, здаецца, — Падыдзе, падміргне і засмяецца, А вось далей — ні тпру ні но... Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тпру — вокліч, якім спыняюць запрэжанага каня (ТСБМ, Мат. Гом., ТС, Сержп. Прык.; мсцісл., З нар. сл.), тпруць ’тс’ (ТС), тпрр ’вокліч для спынення валоў і коней’ (Бес.), сюды ж тпру ’тс’ (Нас.). Параўн. укр. тпру, птру, тпр — вокліч для спынення коней і іншых жывёл, рус. тпру, тпррр ’тс’, польск. tpru, tpr ’тс’. Адносяцца да т. зв. першасных інтэр’екцый, мажліва, звязаны з прр, трр ’тс’. Сюды ж тпру‑буць — вокліч на валоў (ПСл). Другая частка ўтварылася ў выніку мены ы > у ва ўсходнім Палессі ад *быць — падзыўнога да быкоў, параўн. асобныя воклічы да цяляці-бычка: бысь‑бысь, быся‑быся, быська‑быська (мсцісл., З нар. сл.), усе з асновай бы‑, якая да бык, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тпрр, тпру межд. тпру.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

но межд. (для понукания лошадей) но;

ні тпру ні но — ни тпру ни ну

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

но, выкл.

Вокліч, якім панукаюць каня. «Но, но, кося, — падахвочвалі мы.. [каня]. — Уставай, даражэнькі. А то так і ногі выцягнеш». Якімовіч.

•••

Ні тпру ні но гл. міру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тпру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Спыняць каня ці якую‑н. іншую цяглавую жывёліну выкрыкам «тпру». Зірнуў дзед, напнуў лейцы, каб .. падацца з бочкай у кусты, пачаў ціх[е]нька тпрукаць. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гуляцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

1. Уволю нагуляцца, адпачыць. — Табе што, ты выгуляўся,.. другі год ужо гуляеш, а мне заўтра на працу, — жартавала Людміла. Ермаловіч.

2. Набрацца сілы, адкарміцца на волі. Выгулялася жывёла за лета. □ [Грышка:] — Тпру! Не ўстоіш на адным месцы, выгулялася. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)