Сан-Томе́ г. Сан-Тамэ́ нескл., м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сан-Томе́ и При́нсипи Сан-Тамэ́ і Пры́нсіпі;

Демократи́ческая Респу́блика Сан-Томе́ и При́нсипи Дэмакраты́чная Рэспу́бліка Сан-Тамэ́ і Пры́нсіпі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднато́мны, -ая, -ае.

У адным томе.

А. слоўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́м

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. то́м тамы́
Р. то́ма тамо́ў
Д. то́му тама́м
В. то́м тамы́
Т. то́мам тама́мі
М. то́ме тама́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пато́мны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Наследны, радавы. Патомны маёнтак.

2. Які ад роду належыць да якога‑н. саслоўя; прыродны. Патомны дваранін, Вярсенеў зразумеў вялікую справядлівасць народнай барацьбы і ўбачыў у рэвалюцыі не разбуральную, а стваральную сілу. Сяргейчык. // Які належыць да сям’і, што ўвесь час займаецца пэўнай справай, пэўным рамяством. Патомны сталявар. Патомны рыбак.

пато́мны 2, ‑ая, ‑ае.

Які робіцца, праводзіцца па тамах, па кожным томе асобна. Патомнае выданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́зніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак., ад каго-чаго чым.

Разм. Мець асаблівасці, рысы, якія адрозніваюць каго‑, што‑н. ад іншага (іншых), робяць непадобным на іншых; адрознівацца. [Сцяпан Уласавіч] амаль нічым не розніцца ад іншых дзядзькоў — ні гаспадаркай, ні адзеннем. Мележ. Публіцыстычнасць П. Глебкі розніцца ад мяккага лірызму Я. Купалы, ад эпічнай непаспешлівасці Я. Коласа. «Полымя». Сучасны варыянт песні «Ой, рэчанька, рэчанька» таксама розніцца ад змешчанага ў пятым томе «Люду беларускага». Саламевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)