тлу́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тлу́сты тлу́стая тлу́стае тлу́стыя
Р. тлу́стага тлу́стай
тлу́стае
тлу́стага тлу́стых
Д. тлу́стаму тлу́стай тлу́стаму тлу́стым
В. тлу́сты (неадуш.)
тлу́стага (адуш.)
тлу́стую тлу́стае тлу́стыя (неадуш.)
тлу́стых (адуш.)
Т. тлу́стым тлу́стай
тлу́стаю
тлу́стым тлу́стымі
М. тлу́стым тлу́стай тлу́стым тлу́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тлу́сты, -ая, -ае.

1. Які ўтрымлівае ў сабе шмат тлушчу.

Тлустая свініна.

2. Тоўсты, укормлены, сыты.

Тлустая індычка.

Т. карп.

3. Які атрымаўся ад тлушчу.

Тлустая пляма.

4. перан. Насычаны карыснымі рэчывамі.

Т. чарназём.

5. Тоўсты, з тоўстымі лініямі (пра лініі, друкарскія знакі, літары і пад.).

Т. шрыфт.

|| наз. тлу́стасць, -і, ж. (у 1, 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тлу́сты

1. (содержащий много жира) жи́рный;

т. боршч — жи́рный борщ;

2. (упитанный) жи́рный, ту́чный;

3. (запачканный жиром) са́льный, жи́рный;

~тая пля́ма — жи́рное (са́льное) пятно́;

4. ту́чный;

~тая гле́ба — ту́чная по́чва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тлу́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўтрымлівае шмат тлушчу. Тлустая свініна. □ Зямлянка напоўнілася смачным пахам тлустага баршчу. Шамякін. Магчыма нават, разважаў дзед,.. [Белалобая] таму і дае так многа тлустага малака, што ходзіць асобна, выбірае лепшую траву. Шуцько. // Які атрымаўся ад тлушчу. Тлустая пляма.

2. Тоўсты, укормлены, сыты. Наперад праціснулася Тэкля .. Яе тлусты падбародак затросся. П. Ткачоў. Ля Колі Жураўскага ляжаў добры тузін тлустых акунёў. Курто. Заяц тлусты, але паляжаў цэлы дзень і скура не адстае. Жычка. // Сакавіты, мясісты (пра расліны). Грыбоў — хоць касой насі: на імшарынах — махавікі, .. ваўнянкі і сыраежкі.. А яшчэ лісічкі-драбнухі, а тлустыя казлякі, а яркія падасінавікі на крэпкіх ножках! Лось.

3. перан. Насычаны карыснымі рэчывамі. Запраўленае ў тлустую і пульхную глебу насенне хутка і дружна прарасло. Паслядовіч. / Пра голас. Галасок Зэліка не [гарманіраваў] з яго .. магутнай фігурай. Такі чалавек павінен быў, здаецца, гаварыць тлустым, грудным басам. Бядуля.

4. Тоўсты, з тоўстымі лініямі (пра лініі, друкарскія знакі, літары і пад.). А адну заметку з «Звязды» ўпрыгожвалі нават не рыскі, а тлусты клічнік. Мехаў. «У палоне навуковасці», — прачытаў .. [Рыгор] набраны тлустым шрыфтам загаловак артыкула. Арабей.

•••

Тлусты кусок (кавалак) — тое, што і смачны кусок (кавалак) гл. кусок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тлу́сты ’з вялікай колькасцю тлушчу’, ’тоўсты, укормлены, сыты’, (ТСБМ, Нас., Яруш., Шымк. Собр., Касп., Некр. і Байк., Бяльк., Сержп. Прымхі, Федар. 4, Сл. ПЗБ, Вруб., ТС, ЛА, 4), клу́сты, клу́скі ’тс’ (Лекс. Бел. Палесся), клусты́, клу́скі ’тс’ (Ласт.), клу́сный ’тс’ (Бяльк.), ст.-бел. тлустыйтлусты’ (пач. XVI ст., КГС). Запазычанне з польск. tlustý ’тс’, што ўзыходзіць да прасл. *tъlstътлусты, тоўсты’ (Брукнер, 572; Борысь, 636). Варыянтнасць пачатку слова (тл‑, кл‑, пл‑) разглядаецца як вынік распадабнення (Сцяц. Нар., 61), якое назіраецца яшчэ ў польскай мове (Векслер, Гіст. 102). Гл. тоўсты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

але́істы, -ая, -ае.

Які ўтрымлівае ў сабе многа алею, тлусты.

А. сланечнік.

|| наз. але́істасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тлустава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху тлусты. Тлуставатае мяса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смята́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

1. гл. смятана.

2. Верхні густы і тлусты слой салодкага малака; вяршкі.

|| прым. сметанко́вы, -ая, -ае.

Сметанковае масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смята́на, -ы, ж.

Густы і тлусты верхні слой сквашанага малака.

Бліны са смятанай.

|| ласк. смята́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (разм.).

|| прым. смята́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тлу́шчавы, -ая, -ае.

1. Які змяшчае ў сабе тлушч.

Тлушчавая тканка.

2. Звязаны з апрацоўкай і выкарыстаннем тлушчу.

Тлушчавая прамысловасць.

3. Які атрымаўся ад тлушчу; тлусты.

Тлушчавая пляма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)