ткну́цца гл. тыкацца¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ткну́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ткну́ся ткнё́мся
2-я ас. ткне́шся ткняце́ся
3-я ас. ткне́цца ткну́цца
Прошлы час
м. ткну́ўся ткну́ліся
ж. ткну́лася
н. ткну́лася
Загадны лад
2-я ас. ткні́ся ткні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час ткну́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ткну́цца, ткнуся, ткнешся, ткнецца; ткнёмся, ткняцеся; зак.

Разм.

1. Аднакр. да тыкацца ​1.

2. Звярнуцца да каго‑н., куды‑н., паспрабаваць уладкавацца дзе‑н., як‑н., накіравацца да каго‑н., куды‑н. [Кудзянаў:] — Дырэктар сказаў, што нам .. адпушчана паўмільёна.. А вось калі ткнуліся да гаспадарнікаў на заводзе, грошай не аказалася. «Маладосць». — Ткніся [Ганна] толькі туды, у раён! — сінеў Яўхім. — Толькі папробуй,.. пабачыш!.. Мележ. Калі ўжо сабраліся амаль усе выхаванцы, у сталоўку, нібы клубок, укаціўся Барыс. Ткнуўся ў адно месца — няма дзе сесці, у другое — таксама. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ты́кацца¹, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стукацца, упірацца ў што-н.

Кот бегаў, тыкаўся мордай у плот.

2. Мітусліва рухацца, стараючыся пранікнуць куды-н.

Т. ва ўсе дзверы.

|| зак. ткну́цца, ткну́ся, ткне́шся, ткне́цца; ткнёмся, ткняце́ся, ткну́цца; ткні́ся.

|| наз. ты́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)