тво́рца, -ы, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і тварэц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тво́рца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. тво́рца тво́рцы
Р. тво́рцы тво́рцаў
Д. тво́рцу тво́рцам
В. тво́рцу тво́рцаў
Т. тво́рцам тво́рцамі
М. тво́рцу тво́рцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тво́рца м., разг., см. тварэ́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тво́рца, ‑ы, м.

Разм. Тое, што і тварэц. Творца вялікага шчасця — Савецкай зямлі чалавек. Танк. Прывет, галактыка! Прывет табе маскоўскі Прыслаў народ наш — творца і змагар. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тво́рца ’тварэц’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ст.-бел. творца ’тс’. Запазычана з польск. twórca ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 160).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тварэ́ц ’той, хто стварае матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці’ (ТСБМ), ’творца, стварыцель’ (Ласт., Некр. і Байк.), тво́ріцтворца, Бог’ (Бяльк.), ст.-бел. творе́ц ’тварэц, стваральнік’ (XV ст., КГС). Параўн. укр. тво́ре́ць ’тс’, рус. творе́ц ’тс’, стараж.-рус. творьць ’тс’, польск. tworzec, ст.-польск. twarzec ’тс’, в.-луж. twórс, н.-луж. tworc ’будаўнік’, ’творца (рэліг.)’, серб.-харв. tvórac ’творчая асоба, творца’, балг. творе́ц ’тс’, ’стваральнік, Гасподзь’, макед. творец ’тс’. Прасл. *tvorьcь — дэрыват ад *tvoriti, гл. тварыць1 (Шустар-Шэўц, 1565), рэлігійнае значэнне, хутчэй за ўсё, пад чэшскім уплывам, параўн. ст.-чэш. tvořitel ’стваральнік, Гасподзь’ (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 403), твары́цель ’тс’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

творе́ц

1. высок. тво́рца, -цы м.;

2. (бог) рел. Бог, род. Бо́га м.; (при восклицании) Бо́жа.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

марнатра́вец, ‑траўца, м.

1. Той, хто неразумна, марна траціць грошы, маёмасць. У той час калі эксплуататары з’яўляюцца марнатраўцамі, .. «галодны і абдзёрты люд» ёсць сапраўдны творца жыцця на зямлі. Майхровіч.

2. Аб дрэнным, нягодным чалавеку. [Рыгор:] — Ёсць многа розных марнатраўцаў, якіх нам трэба карміць сваёю працаю. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стваральнік, творца, тварэц; каваль (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

фікса́тар, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Прыбор, прыстасаванне для рэгулявання, замацоўвання чаго‑н.

2. ‑у. Спец. Хімічныя рэчывы, якімі фіксуюць клеткі, тканкі, органы для захавання іх прыжыццёвай структуры.

3. ‑а. Той, хто фіксуе (у 2 знач.) што‑н. У сучасным мастацтве, гаворыць Міхась Савіцкі, ёсць нямала прыкладаў, калі натура бярэ верх. Творца становіцца фіксатарам. «Маладосць».

[Фр. fixateur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)