таўку́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (разм.).

Бойкае месца, базар, дзе прадаюць розныя рэчы з рук.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таўку́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. таўку́чка таўку́чкі
Р. таўку́чкі таўку́чак
Д. таўку́чцы таўку́чкам
В. таўку́чку таўку́чкі
Т. таўку́чкай
таўку́чкаю
таўку́чкамі
М. таўку́чцы таўку́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

таўку́чка ж., разг. толку́чка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таўку́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Бойкае месца, дзе прадаюць рэчы з рук. Недалёка ад таўкучкі стаялі сялянскія падводы з саломай і дрывамі, кадушкамі і венікамі, гліняным посудам і кідкамі сена. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таўку́чка ’бойкае месца, дзе прадаюць рэчы з рук’ (ТСБМ), ’кірмаш’ (Мат. Маг. 2), товку́чка ’тс’ (Вруб.). З рус. толку́чка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

толку́чка прост. таўку́чка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тандэ́т ’дрэнная танная рэч; нізкаякасны выраб’ (ТСБМ, Варл.), ’дзяшоўка; таўкучка’ (Байк. і Некр.), ’месца гандлю старымі, ужыванымі рэчамі’ (Жд. 3), ’таўкучка, дзе ўсё можна купіць танна’ (Нас.), на тандэ́т ’абы-як’ (Сл. ПЗБ), на тандэ́та ’на скорую руку, абы-як’ (ТС), тандэ́тны ’танны, лубочны’ (Байк. і Некр.), ’танны, нетрывалы, зроблены не на заказ’ (Касп., Стан.), ’нястала, похапкам зроблены, танны’ (Нас.), ст.-бел. танде́та ’базар, таўкучка’ (XVI ст., КГС). Праз польск. tandet, tandeta ’няякасны тавар, рыззё, халтура; барахолка’ або непасрэдна з мовы ідыш — з tandet ’тс’, tandetne(r) ’халтурны’ (Шульман, Полымя, 1926, 8, 213), параўн. nejen af tandet ’хутка і кепска (шыць)’ (Астравух, Ідыш-бел. сл. 789), што звязана з ням. Tändelmarktтаўкучка’, якое ад Tand ’дробязь, драбяза’; фіналь ‑eta на польскай глебе па аналогіі з wendetaтаўкучка’ (Брукнер, 565). Не выключана паходжанне тэрміна з раманскіх моў, параўн. ісп. tanto ’пакупная цана; грошы для гульні’, што ўзыходзіць да лац. tantym ’столькі, такая колькасць’, гл. Фасмер, 4, 18; ЕСУМ, 5, 514.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)