Таўку́н1 ’ятрышнік’ (Расл. св.). Гл. таўкан.

Таўку́н2 ’цыбуля (тоўчаная)’ (Мат. Гом.), тоўку́н ’страва з пер’я цыбулі’ (ПСл). Да таўкці, таўчы ’мяць, расціраць’ (гл.), аналагічна таўку́н ’пюрэ з бульбы’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўка́н ’ятрышнік, Orchis latipolia L.’ (гродз., Кіс.), таўку́н ’тс’ (Расл. св.). Няясна; магчыма, ад таўчы (гл.), бо клубеньчыкі расліны нярэдка выкарыстоўвалі з магічнымі і лекавымі мэтамі ў стоўчаным выглядзе, параўн. Пастусяк, Pogranicze, 303.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўке́ня ’бульбяная каша’ (чэрык., ЛА, 4), товке́ня, товкэ́ня, тоўчэ́ня ’тоўчаная бульба’ (Сл. Брэс.). Параўн. укр. палес. товке́ня ’тс’. Да таўкці, таўчы (гл.), магчыма, пад уплывам назваў тыпу літ. bulviẽnė ’суп з бульбы’ з характэрным суф. ‑ен‑я, адносна апошняга ў назвах страў гл. Лаўчутэ, Лекс. балтызмы, 20. Параўн. таўкун ’пюрэ з бульбы’ (Мат. Гом.), таўпеня ’тс’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)