Таўке́ня ’бульбяная каша’ (чэрык., ЛА, 4), товке́ня, товкэ́ня, тоўчэ́ня ’тоўчаная бульба’ (Сл. Брэс.). Параўн. укр. палес. товке́ня ’тс’. Да таўкці, таўчы (гл.), магчыма, пад уплывам назваў тыпу літ. bulviẽnė ’суп з бульбы’ з характэрным суф. ‑ен‑я, адносна апошняга ў назвах страў гл. Лаўчутэ, Лекс. балтызмы, 20. Параўн. таўкун ’пюрэ з бульбы’ (Мат. Гом.), таўпеня ’тс’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Таўпе́ня, тоўпе́ня ’тоўчаная бульба, камы’ (ТС). Ад таўпіць (гл.), аналагічна да таўкеня, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раўге́ня ’запараная страва ці напітак з заквашанага цеста з жытняй мукі, саладуха’ (Сл. ПЗБ; докш., Янук.); сюды ж, магчыма, з метафарычным пераносам раўге́ша ’кулага’, ’няўклюдны чалавек; разявака’ (Касп.). Літуанізм з тыповым балтыйскім суф. ‑еня (літ. ‑iẽnė), ад літ. ráugas ’закваска’, ráugti ’квасіць’, параўн. rauginė/raugiẽnė ’гарох з кіслым цестам’, ’гатунак квасу’, ’каша на соладзе’. Падобнымі па ўтварэнні з’яўляюцца расаленя, крупеня, таўкеня (гл.). Гл. Лаўчутэ, Лекс. балтызмы, 20; Лаўчутэ, Балтизмы, 32; Анікін, Опыт, 261.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)