таўкатня́, -і́, ж. (разм.).

Хаатычны рух, цісканіна ў натоўпе; мітусня, сумятня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таўкатня́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. таўкатня́
Р. таўкатні́
Д. таўкатні́
В. таўкатню́
Т. таўкатнёй
таўкатнёю
М. таўкатні́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

таўкатня́ ж. су́толока, толкотня́, толчея́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таўкатня́, ‑і, ж.

Разм.

1. Хаатычны рух, цісканіна ў натоўпе. А сёння субота, недзе там, у РДК, — танцы, таўкатня падлеткаў каля ўвахода, шыпенне пласцінкі ў рупар. Адамчык. А мне ля касы ў зале вузенькай, Дзе сумятня і таўкатня, Аматары класічнай музыкі Бакі камячылі паўдня. Макаль.

2. Хатнія клопаты; мітусня, сумятня. Волечка займалася дробнай хатняй таўкатнёй. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таўхані́на, -ы, ж. (разм.).

Хаатычны рух, штурханіна, таўкатня.

У раздзявалцы т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

да́вка разг. ціскані́на, -ны ж., таўкатня́, -ні́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

толкотня́ разг. штурхані́на, -ны ж.; таўкатня́, -ні́ ж., таўхані́на, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Талачня́ ’цісканіна, таўкатня’ (Ласт.). Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тлок ’цісканіна, таўкатня’ (Вруб.). З польск. tłok ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стало́ка ‘таўханіна, таўкатня’ (Ласт.), сталачы́ць ‘стаптаць’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ), столокова́ць, столо́чыць (ТС). Гл. талака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)