суглі́нкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да суглінку, складаецца з суглінку. Ах, гэты край нізін і круч, Равы, суглінкавыя пашы... Табе ў адзнаку — Беларусь Надалі назву продкі нашы... Таўбін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсе́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Моцны алкагольны напітак, настоены на палыне, асіне ці іншых духмяных раслінах. Два хлопцы сядзяць, вістуючы, Далары кладуць на кон, Адзін аднаго частуючы Абсентам ды каньяком. Таўбін.

[Фр. absinthe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кро́за, ‑ы; мн. крозы, кроз; ж.

Уст. Летуценне, мара. Ты прыпомні юнацкія прозы, Ты прыпомні далёкія далі. Кляшторны. Я з вершам праходжу жыццёвыя тракты, Я з вершам — і ў крозах, і ў сне... Таўбін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́лкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць палкага. Малады, энергічны,.. [Алесь] палкасцю сваіх слоў умеў пераканаць сялян у праўдзівасці таго, пра што казаў, і яны паважалі яго за гэта. Галавач. Чуеш сэрца ўстрывожаны стук, Бачыш палкасць гарачых вачэй... Таўбін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́нтар, ‑а, м.

1. Уст., іран. Настаўнік, выхавальнік, кіраўнік. Мой добры, мой даўні ментар, Настаўнік мае хады. Таўбін.

2. Спец. Чаранок (галінка), які прышчэпліваецца расліне для атрымання ў гібрыдзе якасцей, уласцівых дрэву, з якога ўзяты чаранок.

[Ад імя Ментара — выхавальніка Тэлемака, сына Адысея з паэмы Гамера «Адысея».]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мігце́цца, ‑ціцца; незак.

1. Блішчаць няроўным святлом. Малюся я гэтаму сонцу на небе І зоркам, што ночкай мігцяцца. Купала.

2. Няясна віднецца, мільгаць. Праз туман бялесы Выплываюць дні рашучых бур... Зіхацяць у іх агні Загэсу І мігціцца блізкі Асінбуд... Таўбін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

харчава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; незак., каго-што.

Даваць, дастаўляць каму‑н. ежу; карміць. Харчаваць усю сям’ю. □ Тут кожны быў другому друг, Тут харчавалі партызанаў, Тут раздавалі сотням рук Вінтоўкі, кольты і паганы. Таўбін. Калі нас так увесь час будуць харчаваць, то мы за тры гады адгадуемся, як на курорце. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кава́ль, ‑я, м.

Рабочы, майстар, які займаецца коўкай металу. Крутаплечы, з пудовымі кулакамі, каваль Кастусь Махнач з ранку да вечара рамантаваў са, сваімі памочнікамі плугі, бароны, перацягваў полы, акоўваў перадкі. Курто. // перан. Той, хто сваёй настойлівай працай дамагаецца чаго‑н., стварае што‑н. Каваль свайго шчасця. □ Нас мільёны... Мы інакшай, Лепшай долі кавалі. Таўбін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абтачы́ць, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

1. На такарным станку ці з дапамогай якіх‑н. інструментаў надаць чаму‑н. патрэбную форму. Абтачыць дэталь. // Зрабіць роўнай, гладкая паверхню чаго‑н., апрацаваўшы яе на тачыле, бруску і пад. / у перан. ужыв. Слова — меч. Абтачыць яго — асалода, — Во аднолькава трэба ўмець і мячом, і сяўнёй валодаць. Таўбін.

2. Абгрызці, аб’есці з усіх бакоў (пра грызуноў, насякомых).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ске́птык, ‑а. м.

1. Прыхільнік, паслядоўнік скептыцызму (у 1 знач.). Антычныя скептыкі.

2. Той, хто ва ўсім сумняваецца, да ўсяго адносіцца недаверліва. Міхал Баўдзей па натуры быў скептык, да ўсяго новага ставіўся недаверліва. Колас. Вельмі важна, каб людзі паверылі ў тое, што яны робяць. Але скептыкі і няверы ўсё-такі знайшліся. Вішнеўскі. Даверлівы — зусім не скептык — Усяму я веру, усё цаню... Таўбін.

[Грэч. skeptikos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)