Тахлява́ць (тахлева́ць) ’марнатравіць’ (Нас.), ’марнатравіць, перапрадаваць, спекуляваць’ (Чач.), тахлёва́ты ’мантачыць, растрачваць’ (Арх. Вяр.). Параўн. польск. дыял. tachlować ’перапрадаваць, махлярыць’. З ідыш táxl(j)even ’праматаць, прамотваць; растраціць, растрачваць’, што да tachles ’канкрэтная мэта, вынік, карысць’ (Астравух, Ідыш-бел. сл., 791), апошняе ўзыходзіць да бібл.-гебр. taḵlī̱t ’завяршэнне, крайнасць’ (Вінер, ЖСт., 1895, 1, 67; Штэрн, Wörterbuch, 211).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тахлі́ць (тахлі́ці) ’даваць, аддаваць’: даколь ты ёй усе́ будзеш тахли́ци (Чэрн.). Відаць, суадноснае з тахляваць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тахо́ліць ’расходаваць, раскідаць’: лісце лаза, як рублёўкі, тахоліць (лёзн., Край: літ.-маст. альманах. Наваполацк, 1997, 93). Хутчэй за ўсё, да тахляваць (гл.) або да тахаць (гл.) з экспрэсіўным суф. ‑олі‑, параўн. тахтоліць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)