Татаргі́к-татаргі́к ’кульгавасць’ (Нарад.). Імітатыў (гукаперайманне) з падваеннем першага склада, параўн. таргікаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таргі́каць (таргі́къць) ’ісці кульгаючы’ (мёрск., Нар. сл.), татаргі́к-татаргі́к ’перадае кульгавасць’ (Барад.). Экспрэсіўныя ўтварэнні, суадносныя з выклічнікам таргі́к, да торгаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыгі́к-трыгі́к ‘скок-скок (на адной назе)’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Імітатыў, утвораны пры дапамозе гукапераймальнага суфікса ‑ік, параўн. татаргік-татаргік (гл.), з перастаноўкай гукаў тыргікаць ‘кульгаць, ісці накульгваючы’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)