тасьма́, -ы́, ж.

Вузкая тканая або плеценая палоска для абшыўкі, аздаблення, змацоўвання чаго-н.

Каляровая т.

Шаўковая т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тасьма́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. тасьма́
Р. тасьмы́
Д. тасьме́
В. тасьму́
Т. тасьмо́й
тасьмо́ю
М. тасьме́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тасьма́ ж. тесьма́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тасьма́, ‑ы, ж.

Вузкая тканая ці плеценая палоска (лента), якая выкарыстоўваецца для аздаблення сукенак, бялізны, а таксама для завязвання, змацоўвання чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тасьма́ ’вузкая тканая ці плеценая палоска для аздаблення адзення або завязвання’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ’вузкая стужка або тасёмка’ (Сцяшк., ТС), ’пасма’: тасьма́ — палоска на клубку нітак (воран., Сл. ПЗБ), та́сьма ’тасёмка’, тасма́ ’тс’ (Нас.). Укр. та́сьма́тасьма, аблямоўка’, рус. тесьма́ ’тасёмка, стужка’, ст.-рус. тасма ’раменьчык’, польск. taśma ’вузкая стужка, тканы паясок’. З цюркскіх моў, дзе з перс. taśma < манг. taśma (Анікін, 538). У старабеларускай мове фіксуецца з 1511 г. у форме тасьма, тесма, крыніцай запазычання якога лічыцца тур. tasma (Булыка, Запазыч., 318; Чарных, 2, 241; Фасмер, 4, 26; Брукнер, 566–567).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тесьма́ тасьма́, -мы́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галу́н

‘залатая, сярэбраная тасьма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. галу́н
Р. галуну́
Д. галуну́
В. галу́н
Т. галуно́м
М. галуне́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

падвя́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

Тасьма, рызінка для падвязвання панчох.

|| прым. падвя́зачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тасёмка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

Тое, што і тасьма.

|| прым. тасёмачны, -ая, -ае і тасёмкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штры́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Тасьма, якая прышываецца знізу да калашыны штаноў і ахоплівае ступню знізу.

|| прым. штры́пачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)