тары́фны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тары́фны тары́фная тары́фнае тары́фныя
Р. тары́фнага тары́фнай
тары́фнае
тары́фнага тары́фных
Д. тары́фнаму тары́фнай тары́фнаму тары́фным
В. тары́фны (неадуш.)
тары́фнага (адуш.)
тары́фную тары́фнае тары́фныя (неадуш.)
тары́фных (адуш.)
Т. тары́фным тары́фнай
тары́фнаю
тары́фным тары́фнымі
М. тары́фным тары́фнай тары́фным тары́фных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тары́фны тари́фный;

~ная се́тка — тари́фная се́тка;

т. аддзе́л — тари́фный отде́л;

т. по́ясэк. тари́фный по́яс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тары́фны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тарыфу; які ўстаноўлены тарыфам. Тарыфны даведнік. Тарыфная сістэма. // Які звязаны з устанаўленнем тарыфу. Тарыфнае бюро. Тарыфная палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тары́ф, -у, мн. -ы, -аў, м.

Афіцыйна ўстаноўленая сума збораў, аплаты за што-н.

Мытны т.

Чыгуначны т.

|| прым. тары́фны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мы́тна-тары́фны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мы́тна-тары́фны мы́тна-тары́фная мы́тна-тары́фнае мы́тна-тары́фныя
Р. мы́тна-тары́фнага мы́тна-тары́фнай
мы́тна-тары́фнае
мы́тна-тары́фнага мы́тна-тары́фных
Д. мы́тна-тары́фнаму мы́тна-тары́фнай мы́тна-тары́фнаму мы́тна-тары́фным
В. мы́тна-тары́фны (неадуш.)
мы́тна-тары́фнага (адуш.)
мы́тна-тары́фную мы́тна-тары́фнае мы́тна-тары́фныя (неадуш.)
мы́тна-тары́фных (адуш.)
Т. мы́тна-тары́фным мы́тна-тары́фнай
мы́тна-тары́фнаю
мы́тна-тары́фным мы́тна-тары́фнымі
М. мы́тна-тары́фным мы́тна-тары́фнай мы́тна-тары́фным мы́тна-тары́фных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тари́фный тары́фны;

тари́фная се́тка тары́фная се́тка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́яс, -а, мн. паясы́, паясо́ў, м.

1. Стужка, шнур, рэмень і пад., якімі падпяразваюць адзенне па таліі.

Скураны п.

2. перан. Што-н., размешчанае паласой вакол чаго-н.

Зялёны п. горада.

3. Паясніца, талія.

Па п. у вадзе.

Кланяцца ў п. (сагнуўшы тулава).

4. Частка зямной паверхні паміж якімі-н. паралелямі або паміж двума мерыдыянамі, якая выдзяляецца па якой-н. прымеце.

Гарачы п.

Часавы п.

5. Прастора, якая з’яўляецца падраздзяленнем тэрыторыі краін па якіх-н. прыметах.

Тарыфны п.

6. Брус, распора паміж кроквамі.

7. Частка шкілета, якая служыць для прычлянення да тулава і апоры канечнасцей (спец.).

Плечавы п.

|| памянш. паясо́к, -ска́, мн. -скі́ і -ско́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. паясны́, -а́я, -о́е (да 1, 3—5 і 7 знач.).

П. рэмень.

П. партрэт (да пояса). П. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́яс м., в разн. знач. пояс;

скураны́ п. — ко́жаный по́яс;

па п. у вадзе́ — по по́яс в воде́;

гара́чы п.геогр. жа́ркий по́яс;

тары́фны п.эк. тари́фный по́яс;

п. плаўле́ннятех. по́яс плавле́ния;

ратава́льны п. — спаса́тельный по́яс;

плечавы́ п.анат. плечево́й по́яс;

гадзі́нны п. — часово́й по́яс;

заткну́ць за п. — (каго) заткну́ть за́ пояс (кого)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́яс, ‑а, м.

1. Рэмень, шнур і пад., якімі падпяразваюць адзежу па таліі. Яшчэ да таго, як Глушак управіўся наліць усім, Дубадзел падняўся, абцягнуў гімнасцёрку пад поясам, важна пакашляў у кулак. Мележ. // Паласа тканіны, якая прышываецца да верхняй часткі спадніцы, штаноў; паясніца. Прышыць пояс.

2. (пераважна з прыназ.). Паясніца, талія. Па пояс тут вырасце грэчка, мёдам запахнуць палі. Панчанка. Коўдра рабілася [нясцерпна] цяжкаю, і.. [Васіль] памаленьку ссоўваў яе з галавы на плечы, з плеч на пояс, а з пояса на ногі. Гартны.

3. Што‑н., размешчанае паласой. Неўзабаве параход схаваўся за зялёным поясам прырэчных лазнякоў. Краўчанка. / Пра святло. У поясе святла, якое падала з будкі, стары чалавек у кароценькай ватоўцы і валёнках і худы падлетак грузілі дровы. Мележ.

4. Брусы (распоры) паміж кроквамі. Паадбівалі ў кроквах паясы і спусцілі на два бакі ўніз па палавінцы. «Беларусь».

5. Спец. Частка паверхні зямнога шара паміж двума мерыдыянамі.

6. Спец. Частка паверхні зямнога шара, якая з’яўляецца пэўнай кліматычнай зонай. Сярэдні пояс. Трапічны пояс.

7. Спец. Частка краіны, якая адрозніваецца ад іншай тэрыторыі якімі‑н. эканамічнымі прыкметамі. Тарыфны пояс.

8. Спец. Частка шкілета ў пазваночных жывёл і чалавека, якая служыць для прычлянення да тулава і апоры канечнасцей. Плечавы пояс.

•••

Гадзінны пояс — 1/24 частка зямной паверхні, ва ўсіх пунктах якой аднолькавае лічэнне часу (уся зямная паверхня падзелена на 24 гадзінныя паясы).

Заткнуць за пояс каго гл. заткнуць.

Кланяцца ў пояс гл. кланяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)