Тарчы́ца 1 ’шырокая дошка’ (Некр. і Байк.; ашм. Стан.; Шат., Варл.), ’доўгая, шырокая і даволі тоўстая дошка’ (Нас.), ’вузкая дошка, цёс’ (Шымк. Собр.), тарчы́цы ’тонкія дошкі’ (Касп.), тырты́ця ’масніца’ (кобр., ЛА, 4). Ст.-бел. тартица, тарцица, тарчица, торчица, тертица, терцица ’драніца’, ’дошка’ (1555 г., Ст.-бел. лексікон, КГС) запазычана са ст.-польск. tarcica ’неапрацаваная дошка’, што ад tarty ’цёрты, пілаваны’, дзеепрыметніка ад trzeć ’церці’ (Брукнер, 566; Борысь, 626).
Тарчы́ца 2 (тарчы́ця) ’шчытападобная залоза’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. tarczyca ’тс’, што да папярэдняга слова або да tarcza ’шчыт’ (гл. тарча) паводле знешняга падабенства.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарта́к ’лесапільны завод’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Вруб.), ’лесапілка’ (Жд. 2; пруж., Ск. нар. мовы), терта́к ’тс’ (Вруб.). З польск. tartak ’лесапільны завод’ ад дзеепрыметніка tarty ’цёрты’ < trzeć ’церці’ (гл. церці), старое значэнне ’пілаваць’ (Борысь, 628; Трубачоў, Ремесл. терм., 377), параўн. тарчыца ’дошка’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Торч ’сабраныя разам няструганыя доўгія дошкі’ (Нас.). Як і ўкр. торч ’агароджа з вертыкальна прымацаваных кіёў’, торчи́на ’адна палка ў агароджы’, адносіцца да прасл. *tъr̥četi/*stъr̥četi ’вытыркацца, тырчаць’, параўн. тарчма́, то́рчма, гл. Менш верагодны зваротны дэрыват ад тарчыца ’дошка’ (гл.) з фармальным пераўтварэннем (о < а пад націскам) і набыццём значэння зборнасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)