таргану́ць гл. торгаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таргану́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. таргану́ тарганё́м
2-я ас. таргане́ш тарганяце́
3-я ас. таргане́ таргану́ць
Прошлы час
м. таргану́ў таргану́лі
ж. таргану́ла
н. таргану́ла
Загадны лад
2-я ас. таргані́ таргані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час таргану́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

таргану́ць сов. (резким движением потянуть) дёрнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таргану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. каго-што. Рэзкім рухам пацягнуць за што‑н., штурхануць. Машыніст Андрэй Беражкоў таргануў за прывод сігнала, пасунуў рэгулятар назад і ўключыў тармазы. Васілёнак. Старэйшы з хлопчыкаў, якога звалі Валерый і які сядзеў цяпер побач з Зінай, таргануў яе за руку і нешта ёй сказаў паціху. Кавалёў. — Не спі ты, дурань! — крыкнуў бацька і балюча таргануў: — Ці замерзнуць хочаш? Гарэцкі. / у безас. ужыв. Пры слове конь Сяргея неяк тарганула. Нікановіч.

2. чым. Рабіць рэзкі рух якой‑н. часткай цела. [Марына:] — А зямля?.. Ты ж цэлую граду адхапіў?.. Платон у адказ насмешліва таргануў плячом: чаго ад яго хоча гэтая баба? — і прысеў прымераць цвікі — ці добра яны будуць. Ракітны. / Пра рэзкі неадвольны рух. Лінкевіч усхваляваўся, заморгаў вачыма, таргануў шчакой. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таргану́ць ’рэзкім рухам пацягнуць, штурхануць’, ’зрабіць рэзкі неадвольны рух’ (ТСБМ), ’рушыць з месца’ (шальч., Сл. ПЗБ). Аднакратны дзеяслоў ад торгаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

то́ргаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго-што. Цягнуць, тузаць рэзкімі рухамі, рыўкамі.

Т. вяроўку.

2. Дрыжаць, рабіць сутаргавыя рухі.

Шчака торгае.

3. што і без дап. Балець праз аднолькавыя прамежкі часу, тузаць (звычайна пры ўтварэнні нарываў).

Палец торгае.

4. што. Рэзкім рухам кранаць, зрушваць з месца.

Паравоз торгае вагоны.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыводзіць у рух паплавок, кляваць, торкаць (пра рыбу).

|| аднакр. таргану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1, 2, 4 і 5 знач.) і то́ргнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

|| наз. то́рганне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пато́ргаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Таргануць некалькі разоў.

П. за дзверы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзё́рнуць

‘тузануць, таргануць каго-небудзь, што-небудзь і без прамога дапаўнення; хапіць, кульнуць што-небудзь і без прамога дапаўнення (пра спіртное)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дзё́рну дзё́рнем
2-я ас. дзё́рнеш дзё́рнеце
3-я ас. дзё́рне дзё́рнуць
Прошлы час
м. дзё́рнуў дзё́рнулі
ж. дзё́рнула
н. дзё́рнула
Загадны лад
2-я ас. дзё́рні дзё́рніце
Дзеепрыслоўе
прош. час дзё́рнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пато́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Таргануць некалькі разоў. Паторгаў [Сяргей] за дзверы — яны былі зашчэплены, нясмела пастукаў. М. Стральцоў. Селянін паторгаў лейцамі, адкормлены буланы конь важна патрухаў. Новікаў. Нехта заварушыўся, паторгаў нагамі і сціх. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́ргнуць ’хутка пабегчы’ (Ян.). Фармальна суадносіцца з торгаць1 (гл.), параўн. таргануць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)