таргава́цца, -гу́юся, -гу́ешся, -гу́ецца; -гу́йся; незак.

1. з кім. Дагаворвацца аб цане, дабіваючыся ўступак пры заключэнні гандлёвых або іншых здзелак.

2. перан. Спрачацца, не згаджаючыся з чым-н., імкнучыся дабіцца чаго-н., атрымаць што-н.

Т., каму прынесці вады.

|| зак. старгава́цца, -гу́юся, -гу́ешся, -гу́ецца; -гу́йся (да 1 знач.).

|| наз. торг, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таргава́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. таргу́юся таргу́емся
2-я ас. таргу́ешся таргу́ецеся
3-я ас. таргу́ецца таргу́юцца
Прошлы час
м. таргава́ўся таргава́ліся
ж. таргава́лася
н. таргава́лася
Загадны лад
2-я ас. таргу́йся таргу́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час таргу́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

таргава́цца несов., прям., перен. торгова́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таргава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; незак.

1. Дагаворвацца аб цане, дабіваючыся ўступак пры заключэнні гандлёвых або іншых здзелак. Таргаваліся, таргаваліся, ды ніяк не могуць у цане сысціся: пан, бач, скупы быў ды надта даражыўся. Якімовіч. [Ян:] — Купілі [кабылку] выгадна, хоць і таргаваліся доўга. Чорны. Клім стаяў моўчкі, азіраючы дровы, гатовы ўжо згадзіцца на тое, каб заплаціць за іх васемнаццаць рублёў, і не хацеў сказаць гэтага селяніну, злаваўся на сябе, што не ўмеў таргавацца. Галавач.

2. перан. Спрачацца, не згаджаючыся з чым‑н., імкнучыся дабіцца чаго‑н., атрымаць што‑н. Пара прыступаць да працы, няма чаго таргавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таргавацца, таргаваць, прыцэньвацца; цанавацца (разм.) □ сыходзіцца ў цане

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

старгава́цца гл. таргавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

торгова́ться прям., перен. таргава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патаргава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; зак.

Таргавацца некаторы час. Тоня паспрабаваў як умеў далікатна і лісліва патаргавацца. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

торг¹, -у, мн. таргі́, -о́ў, м.

1. гл. таргаваць, таргавацца.

2. Базар, рынак; месца гандлю (уст.).

Паспееш з козамі на т. (прымаўка).

3. звычайна мн. Публічны продаж маёмасці, рэчаў, пры якім пакупніком становіцца той, хто прапануе больш высокую цану; аўкцыён.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратаргава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; зак.

1. Панесці страты, займаючыся гандлем, продажам чаго‑н. — Я, Волечка, і сама не раз так думала, з людзьмі гаварыла: ён жа ў магазіне працуе, пратаргуецца, прап’е ўсё. Ваданосаў.

2. Таргавацца некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)