тапо́рык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тапо́рык тапо́рыкі
Р. тапо́рыка тапо́рыкаў
Д. тапо́рыку тапо́рыкам
В. тапо́рык тапо́рыкі
Т. тапо́рыкам тапо́рыкамі
М. тапо́рыку тапо́рыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тапо́рык м., разг., уменьш. топо́рик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тапо́рык, ‑а, м.

Разм. Памянш. да тапор; невялікі тапор. Яшчэ з далёкае пары Мне пах знаёмы на дрывотні Смаловых трэсак і кары, І я на бацькаўскім двары — Ужо з тапорыкам работнік. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тапо́р, тапара́, мн. тапары́, тапаро́ў, м.

Прылада для сячэння ў выглядзе насаджанай на драўлянае дзяржанне металічнай лопасці з вострым лязом з аднаго боку і абухом з другога; сякера.

З лесу далятаў стук тапара.

Хоць тапор (сякеру) вешай (разм.) — аб цяжкім, нясвежым паветры ў памяшканні.

|| памянш. тапо́рык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. тапо́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

топо́рик м., уменьш.-ласк., разг. сяке́рка, -кі ж.; тапо́рык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)