тапля́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Бервяно, палена, якое затанула пры сплаве.

Рэчка завалена таплякамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тапля́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тапля́к таплякі́
Р. тапляка́ тапляко́ў
Д. тапляку́ тапляка́м
В. тапля́к таплякі́
Т. тапляко́м тапляка́мі
М. тапляку́ тапляка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тапля́к, -ка́ м., разг. (бревно) топля́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тапля́к, ‑а, м.

Разм. Бервяно, якое доўгі час праляжала пад вадою. Шукаць язёў трэба ў ямах пад абрывістымі берагамі, у вусцях ручаёў і рэчак, а таксама ў глыбокіх плёсах з заваламі карчоў і таплякоў. Матрунёнак. У круглым тупіку мая блешня зачапілася за тапляк на дне. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тапля́к ’бервяно, якое доўгі час праляжала пад вадой’ (ТСБМ), ’дрэва, якое ляжала ў вадзе’ (віц., Нар. сл.; барыс., Сл. ПЗБ), ’патанулае дрэва’ (лельч., Расл. св.), топля́к ’патанулая калода’ (ТС, ПСл). Ад тапі́ць, тапі́цца, гл. тапі́ць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

топля́к спец. тапля́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)