танкава́ты, -ая, -ае.

Трохі тонкі; танчэйшы, чым трэба.

Танкаватая тканіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

танкава́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. танкава́ты танкава́тая танкава́тае танкава́тыя
Р. танкава́тага танкава́тай
танкава́тае
танкава́тага танкава́тых
Д. танкава́таму танкава́тай танкава́таму танкава́тым
В. танкава́ты (неадуш.)
танкава́тага (адуш.)
танкава́тую танкава́тае танкава́тыя (неадуш.)
танкава́тых (адуш.)
Т. танкава́тым танкава́тай
танкава́таю
танкава́тым танкава́тымі
М. танкава́тым танкава́тай танкава́тым танкава́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

танкава́ты тонкова́тый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

танкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі тонкі; танчэйшы, чым трэба. Ніткі танкаватыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

танкля́вы, -ая, -ае.

Не зусім тонкі, танкаваты.

|| наз. танкля́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тонкова́тый разг. танкава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Танкля́вы ’не зусім тонкі, танкаваты’ (ТСБМ), ’танкаваты, стройны’ (Варл.). Ад тонкі (гл.) аналагічна да сухарлявы, хударлявы, гл. У якасці словаўтваральнай базы можна разглядаць назоўнік танка́ль ’танканогі высокі чалавек’ (Нар. сл.) або незафіксаванае *танкля ’тс’; адносна суф. ‑аль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 94; Саевіч, Derywacja, 382.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

танкля́вы, ‑ая, ‑ае.

Не зусім тонкі, танкаваты. З другога боку высокая танклявая елка праціскае скрозь дубовыя галіны свае зялёныя калючыя лапы. Колас. [Вася] выбраўся на дарогу і непадалёк убачыў знаёмую танклявую постаць Валі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сцёклы ’тонкі, худы’ (ТС), сцёклісты, сцеклі́сты ’тонкі, высокі’ (ТС, Арх. Вяр.). Параўн. укр. дыял. сте́клий ’тонкі і высокі (пра расліну, што вырасла ў цяньку)’, стекли́стий ’высокі, тонкі (пра дрэва)’, рус. оте́коватыйтанкаваты, слабы (пра жыта)’, польск. спец. ciekoł ’верхавінны леташні выростак на маладых соснах; каш. vëcekli ’высокі, шчуплы, тонкі, худы (пра чалавека і жывёлу)’. Вытворныя ад прасл. *tekti ў спецыфічным значэнні ’імкнуцца, падымацца ўверх’, параўн. *gъnati (гл. гнаць) і го́нкі ’высокі’, гл. Варбат, Этим. иссл. 6, 1996, 13; гл. сцякаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)