тамта́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ударны музычны інструмент, разнавіднасць гонга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тамта́м

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тамта́м тамта́мы
Р. тамта́ма тамта́маў
Д. тамта́му тамта́мам
В. тамта́м тамта́мы
Т. тамта́мам тамта́мамі
М. тамта́ме тамта́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тамта́м м., муз. тамта́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тамта́м муз. тамта́м, -ма м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тамта́м, ‑а, м.

Ударны музычны інструмент, разнавіднасць гонга. У цяжкаватых .. рытмах гэтага верша нібы адчуваецца няўхільнае нарастанне глухога гулу, трывожнага і пагрозлівага, як гукі славутых тамтамаў. Бугаёў.

[Фр. tam-tam з інд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тамта́м ’ударны музычны інструмент, разнавіднасць гонга’ (ТСБМ). З франц. tam‑tamтамтам’ (праз рускае або польскае пасрэдніцтва) < хіндзі ṭamṭam ’барабан’, якое з’яўляецца гукапераймальным утварэннем (ЕСУМ, 5, 513; Голуб-Ліер, 477; Фасмер, 4, 18).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

барабан, бубен / у афрыканцаў: тамтам

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)