таксі́ны, ‑аў; адз. таксін, ‑у, м.

Ядавітыя бялковыя рэчывы, якія ўтвараюцца мікраарганізмамі, а таксама некаторымі жывёламі і раслінамі.

[Ад грэч. toxikon — яд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таксі́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. таксі́н таксі́ны
Р. таксі́ну таксі́наў
Д. таксі́ну таксі́нам
В. таксі́н таксі́ны
Т. таксі́нам таксі́намі
М. таксі́не таксі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

таксі́чны, -ая, -ае.

1. гл. таксін.

2. Які ўтрымлівае таксіны.

|| наз. таксі́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Т. адпрацаваных газаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антытаксі́ны, ‑аў; адз. антытаксін, ‑у, м.

Рэчывы, якія выпрацоўвае арганізм пад уплывам таксінаў і якія здольныя абясшкоджваць гэтыя таксіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)