таксо́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Механічны лічыльнік у таксі для ўліку яго работы і паказання кошту аплаты за праезд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таксо́метр

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. таксо́метр таксо́метры
Р. таксо́метра таксо́метраў
Д. таксо́метру таксо́метрам
В. таксо́метр таксо́метры
Т. таксо́метрам таксо́метрамі
М. таксо́метры таксо́метрах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

таксо́метр м. таксо́метр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таксо́метр таксо́метр, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таксо́метр, ‑а, м.

Лічыльнік таксі, які паказвае плату за праезд. [Хлопец] спыніў таксі, сеў і паехаў на вакзал, паглядаючы, як скачуць з сухім трэскам у таксометры чырвоныя лічбы. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)