таксапа́рк, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Месца рамонту і стаянкі таксі.

Працаваць у таксапарку.

2. Сукупнасць таксі.

З кожным годам т. павялічваецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таксапа́рк

‘сукупнасць таксі’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. таксапа́рк
Р. таксапа́рку
Д. таксапа́рку
В. таксапа́рк
Т. таксапа́ркам
М. таксапа́рку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

таксапа́рк

‘месца рамонту і стаянкі таксі’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. таксапа́рк таксапа́ркі
Р. таксапа́рка таксапа́ркаў
Д. таксапа́рку таксапа́ркам
В. таксапа́рк таксапа́ркі
Т. таксапа́ркам таксапа́ркамі
М. таксапа́рку таксапа́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

таксапа́рк, -па́рка, (совокупность такси) -па́рку м. таксопа́рк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таксапа́рк, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Месца рамонту і стаянкі таксі. Я .. здагадаўся, што недзе тут блізка таксапарк і што машыны, мусіць, ідуць на перазменку. М. Стральцоў. // Прадпрыемства, якое займаецца перавозкай пасажыраў на таксі. Працаваць у таксапарку.

2. ‑у. Сукупнасць таксі. Абнаўленне таксапарку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таксопа́рк таксапа́рк, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перазме́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Прадугледжаная графікам работы прадпрыемства замена рабочых адной змены рабочымі наступнай змены. Гарэў зялёны агеньчык спераду машыны, але таксі не спынялася, і я злаваў, пакуль не здагадаўся, што недзе тут блізка таксапарк і што машыны, мусіць, ідуць на перазменку. М. Стральцоў. Пры такім спосабе значна менш траціцца часу на перазменкі, на здачу-прыёмку інструментаў. «ЛіМ».

2. Разм. Тое, што і змена (у 5 знач.). [Антон:] — Трэба купляць новыя боты — на перазменку. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)