сістэматы́чны, -ая, -ае.

1. Які трымаецца пэўнай сістэмы (у 1 знач.).

С. каталог навуковай літаратуры.

2. Рэгулярны, які пастаянна паўтараецца, не перапыняецца.

Сістэматычныя ўрокі па музыцы.

Сістэматычна (прысл.) наведваць заняткі.

|| наз. сістэматы́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сістэматы́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сістэматы́чны сістэматы́чная сістэматы́чнае сістэматы́чныя
Р. сістэматы́чнага сістэматы́чнай
сістэматы́чнае
сістэматы́чнага сістэматы́чных
Д. сістэматы́чнаму сістэматы́чнай сістэматы́чнаму сістэматы́чным
В. сістэматы́чны (неадуш.)
сістэматы́чнага (адуш.)
сістэматы́чную сістэматы́чнае сістэматы́чныя (неадуш.)
сістэматы́чных (адуш.)
Т. сістэматы́чным сістэматы́чнай
сістэматы́чнаю
сістэматы́чным сістэматы́чнымі
М. сістэматы́чным сістэматы́чнай сістэматы́чным сістэматы́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сістэматы́чны

прыметнік, адносны

1. системати́ческий, системати́чный;

~нае апіса́нне — системати́ческое описа́ние;

~ныя заня́ткі — системати́ческие заня́тия;

2. биол. системати́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сістэматы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўтварае пэўную сістэму; пабудаваны паводле пэўнага плана. Сістэматычнае апісанне. Сістэматычны каталог. // Які заснаваны на пэўнай сістэме; строга паслядоўны, планамерны. Сістэматычныя заняткі па замежнай мове. □ Выхадзец з сацыяльных нізоў, чалавек, пазбаўлены магчымасці атрымаць сістэматычную адукацыю, [Купала] змог узняцца да вяршынь класічнай мастацкай думкі. Ярош.

2. Пастаянны, рэгулярны. Сістэматычнае павышэнне жыццёвага ўзроўню працоўных. Сістэматычнае наведванне заняткаў па фізкультуры. □ Аднак, калі трохі абціхла шуміха вакол гэтай справы, Таня і Вера наладзілі сістэматычную перапіску з Надзяй. Машара.

3. Які мае адносіны да сістэматыкі (у 2 знач.). Від — гэта ніжэйшая сістэматычная адзінка сучаснай класіфікацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

системати́ческий сістэматы́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

системати́чный сістэматы́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

катало́г, ‑а, м.

Спіс, сістэматызаваны пералік прадметаў (кніг, карцін, музейных экспанатаў і пад.), складзены ў пэўным парадку. Бібліятэчны каталог кніг. Алфавітны каталог. Сістэматычны каталог. Фондавы каталог.

[Ад грэч. katálogos — спіс, пералік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэгуля́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які раўнамерна і правільна адбываецца праз пэўныя прамежкі часу. Рэгулярная інфармацыя. Рэгулярныя заняткі.

2. Які мае цвёрда ўстаноўленую пастаянную арганізацыю і сістэматычны курс ваеннага навучання (пра армію, войска і пад.). Рэгулярная армія. Рэгулярныя войскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крадзеж, кража, пакража / сістэматычны: раскрадванне / з літаратурнага твора: плагіят (кніжн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)