сірэ́на, -ы, мн. -ы, -рэ́н, ж.

1. У грэчаскай міфалогіі: марская істота ў выглядзе жанчыны з хвастом рыбы, якая сваім мілагучным спевам заваблівала маракоў у гібельныя месцы.

2. мн. Атрад водных млекакормячых, якія жывуць у цёплых морах і рэках.

3. Прыбор для атрымання гукаў рознай вышыні (спец.).

4. Прыстасаванне для падачы рэзкіх, моцных гукавых сігналаў, а таксама гукі, якія падаюцца такім прыстасаваннем.

Раптам завыла с. аўтамашыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сірэ́на

‘міфалагічная істота’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сірэ́на сірэ́ны
Р. сірэ́ны сірэ́н
Д. сірэ́не сірэ́нам
В. сірэ́ну сірэ́н
Т. сірэ́най
сірэ́наю
сірэ́намі
М. сірэ́не сірэ́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сірэ́на

‘апарат, прыстасаванне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сірэ́на сірэ́ны
Р. сірэ́ны сірэ́н
Д. сірэ́не сірэ́нам
В. сірэ́ну сірэ́ны
Т. сірэ́най
сірэ́наю
сірэ́намі
М. сірэ́не сірэ́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сірэ́на ж., в разн. знач. сире́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сірэ́на, ‑ы, ж.

1. У грэчаскай міфалогіі — марская істота, якую ўяўлялі ў выглядзе жанчыны з хвастом рыбы або птушкі з жаночай галавой і якая сваімі спевамі заваблівала маракоў у гібельныя месцы.

2. Сірэ́ны, ‑рэ́н. Атрад буйных водных млекакормячых з ластамі і хваставым плаўніком, што жывуць у цёплых морах і рэках.

3. Прылада для атрыманая гукаў рознай вышыні і вымярэння гукавых ваганняў.

4. Апарат, прыстасаванне для падачы моцных, рэзкіх гукавых сігналаў; гукі, якія падаюцца такімі прыстасаваннямі. Раптам завыла сірэна, абвясціўшы паветраную трывогу. Няхай. Рыгор прачнуўся і прыслухаўся: у пакой урывалася зычнае гудзенне фабрычных сірэн. Гартны. За бакенамі ўзнік абрыс, Пачуўся гук сірэны стрэчнай. Лужанін. Горад бурліў і кіпеў пасля начнога спачынку, і, здавалася, у адно зліваліся і шоргат крокаў пешаходаў, і лёскат трамваяў, і сірэны аўтамашын. Хадкевіч.

[Ад лац. siren.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сірэ́на ‘гукавы сігнал; прыстасаванне для падачы гукавых сігналаў’ (ТСБМ), сырэ́на ‘тс’ (Некр. і Байк.). Запазычана з франц. sirène ‘тс’, што выводзіцца з лац. Sīrēn(a) ‘казачная істота’ < грэч. Σειρήν ‘міфічны персанаж, што сваімі спевамі заманьваў мараходаў’, не выключана сувязь з лац. sȳrinx ‘дудка, чараціна’. Беларускае слова трапіла праз рускую і польскую мовы, гл. адпаведна рус. сирена, польск. syrena (Фасмер, 3, 626; ЕСУМ, 5, 241).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сірэ́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сірэ́н сірэ́ны
Р. сірэ́на сірэ́наў
Д. сірэ́ну сірэ́нам
В. сірэ́на сірэ́наў
Т. сірэ́нам сірэ́намі
М. сірэ́не сірэ́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сире́на в разн. знач. сірэ́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гудок, сірэна

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

раву́н, ‑а, м.

1. Разм. Той, хто многа плача, раве (пра дзяцей).

2. Гукавы сігнальны прыбор на караблі; сірэна.

3. Вялікая, з вельмі звонкім голасам малпа падсямейства шыраканосых, якая насяляе лясы Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)