сіламе́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вымярэння велічыні механічнай сілы; дынамометр.

|| прым. сіламе́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіламе́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сіламе́р сіламе́ры
Р. сіламе́ра сіламе́раў
Д. сіламе́ру сіламе́рам
В. сіламе́р сіламе́ры
Т. сіламе́рам сіламе́рамі
М. сіламе́ры сіламе́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сіламе́р м. силоме́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сіламе́р, ‑а. м.

Прылада для вымярэння велічыні механічнай сілы; дынамометр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дынамо́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вымярэння велічыні сілы; сіламер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

силоме́р сіламе́р, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дынамо́метр, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння велічыні сілы; сіламер. У самым цэху ля акна, на відным месцы, стаіць замыславаты апарат — дынамометр, а на ім час ад часу правяраюць пражу на моцнасць. «Полымя».

[Ад грэч. dynamis — сіла, metreō — мераць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)