сілагі́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Лагічнае розумазаключэнне, у якім з двух дадзеных суджэнняў атрымліваецца трэцяе (вывад).

|| прым. сілагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сілагі́зм

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сілагі́зм сілагі́змы
Р. сілагі́зма сілагі́змаў
Д. сілагі́зму сілагі́змам
В. сілагі́зм сілагі́змы
Т. сілагі́змам сілагі́змамі
М. сілагі́зме сілагі́змах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сілагі́зм м., лог. силлоги́зм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сілагі́зм, ‑а. м.

Розумазаключанне, у якім з двух дадзеных суджэнняў (пасылак) атрымліваецца трэцяе (вывад). Не прадмет спрэчкі захапляе Гапановіча, а магчымасць адточваць свае сілагізмы. М. Стральцоў.

[Грэч. syllogismos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

силлоги́зм лог. сілагі́зм, -ма м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)