сіла́біка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. сіла́біка
Р. сіла́бікі
Д. сіла́біцы
В. сіла́біку
Т. сіла́бікай
сіла́бікаю
М. сіла́біцы

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сіла́біка, ‑і, ДМ ‑біцы, ж.

Сілабічная сістэма вершаскладання, якая звычайна выкарыстоўваецца ў мовах з пастаянным слоўным націскам. Малады Купала настойліва імкнуўся канчаткова вызваліць верш ад неўласцівай беларускай мове сілабікі і тым, самым расчысціць шлях для імклівага развіцця нашай паэзіі. Ярош.

[Ад грэч. syllabē — склад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)