сівы́, -а́я, -о́е.

1. Белы, серабрысты, які страціў афарбоўку (пра валасы); пасівелы, колеру попелу.

Сівыя вусы.

Сівая галава.

Сівая жанчына.

2. 3 прымессю белай шэрсці (пра футра).

С. каўнер.

С. каракуль.

3. перан. Які мае адносіны да старажытнасці, далёкага мінулага.

Сівыя вякі.

|| наз. сі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сі́вы сі́вая сі́вае сі́выя
Р. сі́вага сі́вай
сі́вае
сі́вага сі́вых
Д. сі́ваму сі́вай сі́ваму сі́вым
В. сі́вы (неадуш.)
сі́вага (адуш.)
сі́вую сі́вае сі́выя (неадуш.)
сі́вых (адуш.)
Т. сі́вым сі́вай
сі́ваю
сі́вым сі́вымі
М. сі́вым сі́вай сі́вым сі́вых

Іншыя варыянты: сівы́.

Крыніцы: tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сівы́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сівы́ сіва́я сіво́е сівы́я
Р. сіво́га сіво́й
сіво́е
сіво́га сівы́х
Д. сіво́му сіво́й сіво́му сівы́м
В. сівы́ (неадуш.)
сіво́га (адуш.)
сіву́ю сіво́е сівы́я (неадуш.)
сівы́х (адуш.)
Т. сівы́м сіво́й
сіво́ю
сівы́м сівы́мі
М. сівы́м сіво́й сівы́м сівы́х

Іншыя варыянты: сі́вы.

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сівы́

1. (о волосах) седо́й;

2. (о лошади) си́вый, се́рый;

3. в др. знач. се́рый;

сіва́я сві́тка — се́рая сермя́га;

дажы́ць да сівы́х валасо́ў — дожи́ть до седы́х воло́с;

с. як лунь (го́луб) — седо́й (бе́лый) как лунь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сі́вы́, а́я, ‑о́е і ‑ая, ‑ае.

1. Белы, серабрысты, які страціў афарбоўку (пра валасы). Сівыя валасы. □ З карэты паволі сышоў добра апрануты чалавек з навіслымі сівымі вусамі. Лынькоў. Вочы.. [Міхайлава] молада і хітра бліснулі з-пад сівых калматых броваў. Карпаў. // З белымі валасамі, з валасамі, якія страцілі сваю афарбоўку. Сівая галава. □ Гэта быў хударлявы, яшчэ дужы чалавек, хоць скроні даўно ўжо сталі сівыя. Ваданосаў. На ганак выйшаў гаспадар, ужо стары, каля сямідзесяці гадоў, сівы, лысы. Нікановіч. // У спалучэнні са словам «гады» ужываецца для абазначэння старасці. Ён, сівых гадоў ляснік, Распасцёр свой дажджавік, Ён ідзе, трымае стрэльбу, Гоніць з ёю звера-шэльму. Калачынскі. Хмель на сценах. Бэз лахматы Мірна свеціць на гародах. Тут бы нашым добрым маткам Дажываць сівыя годы. Панчанка.

2. Колеру попелу; шэры. З адной кішэні доўгага сівага халата тырчэла турэцкая булка. Колас. Ёсць [коні] ў сівых яблыках, з лебядзінымі шыямі, з агнявымі вачыма. Бядуля. Раптам сівая хмара засланіла сонца. Мыслівец. // Разм. Бледны з адценнем такога колеру (пра твар чалавека). Сівы твар Рома выцягнуўся. Шчарбатаў.

3. З прымессю шаравата-белай шэрсці (пра футра). Сівы бабровы каўнер. Сівы каракуль. □ Дзверы былі замкнёны, а.. заечая шапка [Хвядоса] вісела на плоце, вецер перабіраў на ёй дробныя сівыя валаскі. Шашкоў. // З такой шэрсцю; з шаравата-белым апярэннем (пра жывёлін і птушак). Сівы конь. □ [Караткевіч і Даўгулевіч] тады заспрачаліся, якія бываюць галубы. Ці толькі сівыя, якіх яны перад сабою бачылі, ці бываюць і іншай масці? Гурскі. // у знач. наз. сі́вы, ‑ага, м. Пра каня такой масці. Увесь яравы палетак прыйдзецца пераараць, цэлую вясну тузацца з плугам, .. праклінаючы страшнымі кленічамі невінаватага ні ў чым сівага. Крапіва.

4. перан. Шаравата-белы, бялявы. Невідочныя шумелі Чараты ў сівым тумане. Зарыцкі. Над Казбекам, над сівой макушкаю, Задрамала воблака ў цішы. Калачынскі. Нерухома стаялі дрэвы, сівыя ад расы. Самуйлёнак. Кіпіць Енісей, мнагаводны, як мора, Сустрэўшы сівы акіян. Хведаровіч. Схілы гары былі голыя, усланыя сівым, сухім мохам. Пестрак.

5. перан. Які мае адносіны да далёкага мінулага; старажытны. І перад намі паўставалі Сівыя, даўнія вякі, Калі жылі і ваявалі Не мы, а нашы землякі. Глебка. Нечым старым, сівым, далёкім патыхала ад.. [парку]. Чарнышэвіч.

•••

Дажыць да сівых валасоў гл. дажыць.

Сівы як лунь — зусім сівы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сі́вы ‘белы, серабрысты (пра валасы)’, ‘колеру попелу; шэры’ (ТС, Нас., Байк. і Некр., Сержп., ТС, Сл. ПЗБ), сівы́ ‘тс’ (ТСБМ, Ласт., ТС, Сл. ПЗБ, Стан.), сы́вы ‘шэры’ (Сл. Брэс.), сіве́ць ‘станавіцца сівым’ (ТСБМ). Укр. си́вий, рус. си́вый, ст.-рус. сивъ, польск. siwy, в.-луж. sywy, чэш., славац. sivý, серб.-харв. си̏в, славен. sív, балг. сив, макед. сив ‘шэры, сівы’, ст.-слав. сивъ. Прасл. *sivъ(jь)сівы, светлы, русы’. Паралелі ў літ. šývas ‘светла-шэры, сівы’, ст.-прус. sywan ‘шэры’, далей у ст.-інд. śyāváh̥ ‘карычневы, цёмна-карычневы’, авест. syāva‑, асец. sau‑ ‘чорны’ (Траўтман, 306; Майргофер, 3, 384), якія працягваюць і.-е. *kʼī‑u̯o < *і.-е. kʼī‑ ‘цёмна-шэры’ з суф. ‑u̯o > прасл. ‑vъ (Борысь, 549). БЕР (6, 633–635), Сной₁ (570–571), як і Покарны (540) узводзяць да і.-е. кораня *kʼei̯‑ ‘цёмны, сівы’. Фасмер (3, 617) сумняваецца ў сувязі з сіні (гл.), якую прапаноўвае Махэк₂ (543, 545), і з сіяць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сівы, пасівелы, ссівелы; белы, серабрысты, срабрысты (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

чо́рна-сі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чо́рна-сі́вы чо́рна-сі́вая чо́рна-сі́вае чо́рна-сі́выя
Р. чо́рна-сі́вага чо́рна-сі́вай
чо́рна-сі́вае
чо́рна-сі́вага чо́рна-сі́вых
Д. чо́рна-сі́ваму чо́рна-сі́вай чо́рна-сі́ваму чо́рна-сі́вым
В. чо́рна-сі́вы (неадуш.)
чо́рна-сі́вага (адуш.)
чо́рна-сі́вую чо́рна-сі́вае чо́рна-сі́выя (неадуш.)
чо́рна-сі́вых (адуш.)
Т. чо́рна-сі́вым чо́рна-сі́вай
чо́рна-сі́ваю
чо́рна-сі́вым чо́рна-сі́вымі
М. чо́рна-сі́вым чо́рна-сі́вай чо́рна-сі́вым чо́рна-сі́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лунь, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

Драпежная птушка сямейства ястрабіных (з шаравата-белым апярэннем у дарослых самцоў); мышалоў.

Балотны л.

Сівы як л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папяліста-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. попельны, з попельным адценнем, напр.: папяліста-блакітны, папяліста-жамчужны, папяліста-каштанавы, папяліста-русы, папяліста-сівы, папяліста-шэры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)