сібі́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сібі́рскі сібі́рская сібі́рскае сібі́рскія
Р. сібі́рскага сібі́рскай
сібі́рскае
сібі́рскага сібі́рскіх
Д. сібі́рскаму сібі́рскай сібі́рскаму сібі́рскім
В. сібі́рскі (неадуш.)
сібі́рскага (адуш.)
сібі́рскую сібі́рскае сібі́рскія (неадуш.)
сібі́рскіх (адуш.)
Т. сібі́рскім сібі́рскай
сібі́рскаю
сібі́рскім сібі́рскімі
М. сібі́рскім сібі́рскай сібі́рскім сібі́рскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зверало́ў, ‑лова, м.

Прамысловы паляўнічы. Сібірскія звераловы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пельме́ні, -яў, адз.е́нь, -я, м.

Кулінарны выраб — род маленькіх піражкоў з прэснага цеста, начыненых мясным або рыбным фаршам і адвараных у кіпетні.

Сібірскія п.

|| прым. пельме́нны, -ая, -ае.

П. цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сиби́рский сібі́рскі;

сиби́рская я́зва вет., мед. сібі́рская я́зва;

сиби́рские моро́зы сібі́рскія маразы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэклама́цыя, ‑і, ж.

Заява пра недахопы, выяўленыя ў атрыманай прадукцыі або ў выкананай рабоце з патрабаваннем аплаціць страты. На завод плылі рэкламацыі: аўтамабіль бездакорна павінен быў слухацца і ў афрыканскую спёку, і ў сібірскія маразы. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сібі́рскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Сібіры, уласцівы Сібіры; які жыве ў Сібіры. Сібірскія маразы. □ Пышна закусцілася на сібірскіх аблогах цёмна-зялёным дываном пшаніца. Пальчэўскі.

2. У складзе некаторых заалагічных і батанічных назваў. Сібірская яблыня. Сібірскі кедр. Сібірскі мерынос. Сібірскі кот.

•••

Сібірская язва гл. язва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)