сястры́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сястры́нскі сястры́нская сястры́нскае сястры́нскія
Р. сястры́нскага сястры́нскай
сястры́нскае
сястры́нскага сястры́нскіх
Д. сястры́нскаму сястры́нскай сястры́нскаму сястры́нскім
В. сястры́нскі (неадуш.)
сястры́нскага (адуш.)
сястры́нскую сястры́нскае сястры́нскія (неадуш.)
сястры́нскіх (адуш.)
Т. сястры́нскім сястры́нскай
сястры́нскаю
сястры́нскім сястры́нскімі
М. сястры́нскім сястры́нскай сястры́нскім сястры́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сястры́нскі сестри́нский;

~кія ку́рсы — сестри́нские ку́рсы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сястры́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сястры (у 1 знач.), уласцівы сястры. [Таццяна] не ведала братніх і сястрынскіх пачуццяў. Васілёнак. [Сёстры] ўглядаліся адна другой у вочы, нібы кожная намагалася хутчэй даведацца, а што сталася з чалавекам, а ці тыя гэта вочы,.. што глядзелі на цябе з сястрынскай ласкай і спагадай. Лынькоў.

2. Разм. Які мае адносіны да сястры (у 3 знач.). Сястрынскія курсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сястра́, -ы́, мн. сёстры і (з ліч. 2, 3, 4) сястры́, сясцёр, ж.

1. Кожная з дачок у адносінах да іншых дзяцей гэтых жа бацькоў.

Родная с.

Дваюрадная (стрыечная) с.

2. Асоба сярэдняга медыцынскага персаналу ў лячэбнай установе.

Медыцынская с.

Хірургічная с.

3. Манашка.

○

Малочная сястра — дачка мамкі ў адносінах да выкармленых ёю чужых дзяцей, а таксама выкармленая дзяўчынка ў адносінах да дзяцей мамкі.

Міласэрная сястра — медыцынская сястра, якая дапамагае хворым, раненым.

Сястра-гаспадыня — асоба, якая загадвае гаспадаркай, бялізнай, інвентаром і інш. у лячэбных і дзіцячых установах.

|| памянш. сястры́ца, -ы, мн. -ы, -ры́ц, ж. (да 1 і 2 знач.) і сястры́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. сястры́н, сестрына́, сестрыно́ (да 1 знач.) і сястры́нскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

се́стринский сястры́нскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)