сярэ́дні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сярэ́дні сярэ́дняя сярэ́дняе сярэ́днія
Р. сярэ́дняга сярэ́дняй
сярэ́дняе
сярэ́дняга сярэ́дніх
Д. сярэ́дняму сярэ́дняй сярэ́дняму сярэ́днім
В. сярэ́дні (неадуш.)
сярэ́дняга (адуш.)
сярэ́днюю сярэ́дняе сярэ́днія (неадуш.)
сярэ́дніх (адуш.)
Т. сярэ́днім сярэ́дняй
сярэ́дняю
сярэ́днім сярэ́днімі
М. сярэ́днім сярэ́дняй сярэ́днім сярэ́дніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ра́нне-сярэ́дні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ра́нне-сярэ́дні ра́нне-сярэ́дняя ра́нне-сярэ́дняе ра́нне-сярэ́днія
Р. ра́нне-сярэ́дняга ра́нне-сярэ́дняй
ра́нне-сярэ́дняе
ра́нне-сярэ́дняга ра́нне-сярэ́дніх
Д. ра́нне-сярэ́дняму ра́нне-сярэ́дняй ра́нне-сярэ́дняму ра́нне-сярэ́днім
В. ра́нне-сярэ́дні (неадуш.)
ра́нне-сярэ́дняга (адуш.)
ра́нне-сярэ́днюю ра́нне-сярэ́дняе ра́нне-сярэ́днія (неадуш.)
ра́нне-сярэ́дніх (адуш.)
Т. ра́нне-сярэ́днім ра́нне-сярэ́дняй
ра́нне-сярэ́дняю
ра́нне-сярэ́днім ра́нне-сярэ́днімі
М. ра́нне-сярэ́днім ра́нне-сярэ́дняй ра́нне-сярэ́днім ра́нне-сярэ́дніх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ры́нда¹, -ы, ДМ -дзе, м.

На Русі ў Сярэднія вякі: воін царскай прыдворнай аховы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збраяно́сец, -но́сца, мн.о́сцы, -но́сцаў, м.

У Сярэднія вякі: малады воін, які насіў зброю рыцара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сярэдневяко́ўе, -я, н. (з вялікай літары).

Сярэднія вякі, гістарычная эпоха.

Ранняе С.

|| прым. сярэдневяко́вы, -ая, -ае.

Сярэдневяковае мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

о́рдэн², -а, мн. -ы, -аў, м.

Арганізацыя, таварыства з пэўным статутам (манаская або ў Сярэднія вякі рыцарская і г.д.).

О. езуітаў.

|| прым. о́рдэнскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́ты, лат і -аў.

Металічныя даспехі, браня, якія ў старажытнасці засцерагалі ад халоднай, а ў Сярэднія вякі і ад агнястрэльнай зброі.

|| прым. ла́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сеньяры́я, ‑і, ж.

Гіст.

1. У сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе — вобласці, якая належала сеньёру (у 1 знач.).

2. У сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе — выбарны орган дзяржаўнай улады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аліга́рхія, -і, ж.

1. У старажытнасці і ў Сярэднія вякі: дзяржава, заснаваная на панаванні арыстакратычных вярхоў.

2. Эканамічнае і палітычнае панаванне невялікай групы прадстаўнікоў манапалістычнага капіталу.

Фінансавая а.

|| прым. алігархі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збраяно́сец, ‑сца, м.

У сярэднія вякі — малады воін, які насіў зброю рыцара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)