сярэ́бранік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сярэ́бранік сярэ́бранікі
Р. сярэ́браніка сярэ́бранікаў
Д. сярэ́браніку сярэ́бранікам
В. сярэ́бранік сярэ́бранікі
Т. сярэ́бранікам сярэ́бранікамі
М. сярэ́браніку сярэ́браніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сярэ́бранік 1, ‑а, м.

Уст. Старажытныя дробная сярэбраная манета.

сярэ́бранік 2, ‑а, м.

Спецыяліст па серабрэнню рэчаў і чаканцы серабра. Прыгожым прыкладам мастацтва сярэбранікаў у XIV стагоддзі з’яўляецца аклад Лаўрышаўскага евангелля. «Беларусь».

сярэ́бранік 3, ‑у, м.

Абл. Дуброўка. Дуброўка, або, як яе завуць у другіх мясцінах, гарлянка, сярэбранік, гартанная трава. Тая самая дуброўка, з дробнымі жоўтымі красачкамі. А ў ёй, аказваецца, поўная аптэка. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лошадзь ’конь’ (зэльв., астрав., Сл. ПЗБ; Яруш.; Федар. 6) у песні: …запрагай кучар, лошадзі, гайда да ладыкі…) — запазычана з рус. лошадь, якое са ст.-булг. *лаша, *лоша і рус. суфікса ‑дь. Больш падрабязна гл. Філін, Происх., 561–562; Аткупшчыкоў, Из истории, 153–154, 161–162; Адзінцоў, Этимология–72, 114–128; Сярэбранікаў, Этимология–68, 210–211; Хабургаеў, УЗ МГПИ, 1967, 13, 293–309; Дзікенман (Das Pferd in russischen Nomina…, Heidelberg, 177, 158 S.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)