сярдзю́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сярдзю́к сердзюкі́
Р. сердзюка́ сердзюко́ў
Д. сердзюку́ сердзюка́м
В. сердзюка́ сердзюко́ў
Т. сердзюко́м сердзюка́мі
М. сердзюку́ сердзюка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сярдзю́к (род. сердзюка́) м., ист. сердю́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сярдзю́к, сердзюка, м.

На Украіне ў 17–18 стст. — казак пешых палкоў, якія былі на поўным утрыманні гетманскага ўрада; ахоўнік гетмана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сярдзю́к ’ахоўнік гетмана ў Украіне’ (ТСБМ), параўн. укр. сердю́к ’тс’, што выводзіцца з тур. sürtük ’наглядчык’ (Фасмер, 3, 606; ЕСУМ, 5, 218). Няясныя адносіны да сярдзю́к экспр. ’багацей’ (Юрч. Вытв.), для якога можна дапусціць сувязь з сердзю́к ’гняўлівы чалавек’ (Нас.) ад сярдзіты, сердаваць (гл.), што можа ўспрымацца і як народнаэтымалагічнае асэнсаванне запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сердю́к ист. сярдзю́к, род. сердзюка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пады́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пайсці размерана або нязграбна. Наставіўшы каўнер, прытрымліваючы яго ля горла, Сярдзюк падыбаў па цёмнай вуліцы. Карпаў. Чалавек, няўклюдна перасоўваючы ногі, як хадулі, падыбаў наперад... Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)