Сямё́н

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. Сямё́н Сямё́ны
Р. Сямё́на Сямё́наў
Д. Сямё́ну Сямё́нам
В. Сямё́на Сямё́наў
Т. Сямё́нам Сямё́намі
М. Сямё́не Сямё́нах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

барахлі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

Разм. Працаваць кепска, з перабоямі (пра маторы, механізмы і інш.). А тут — неспадзяванасць: не працаваў Сямёнаў станок. — Што здарылася? — кінуліся да яго майстар і брыгадзір. — Пачынае барахліць; калі не паправіць, можна вывесці са строю. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стро́нга, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.

Прэснаводная рыба сямейства ласасёвых з чырвонымі і чорнымі плямамі, якая водзіцца пераважна ў горных рэчках і азёрах; фарэль. З абрыву крутога Спускаўся [мядзведзь] к вірам, Дзе разгульвае стронга. Калачынскі. [Міша:] — Сямёнаў-Цян-Шанскі адзначае, што ў Беларусі толькі на Навагрудчыне ды на Мінскім узвышшы ў крынічных рачулках захавалася стронга. Ёй патрэбна ледзяная вада. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)