сялі́ць, сялю́, се́ліш, се́ліць; се́лены; незак., каго-што.

Уладжваць на незаселеных месцах; пасяляць.

|| зак. пасялі́ць, -сялю́, -се́ліш, -се́ліць; -се́лены; наз. пасяле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сялі́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сялю́ се́лім
2-я ас. се́ліш се́ліце
3-я ас. се́ліць се́ляць
Прошлы час
м. сялі́ў сялі́лі
ж. сялі́ла
н. сялі́ла
Загадны лад
2-я ас. сялі́ сялі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час се́лячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сялі́ць несов. сели́ть, поселя́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сялі́ць, сялю, селіш, селіць; незак., каго-што.

Уладжваць па незаселеных месцах; пасяляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сялі́ць ’уладкоўваць на незаселеных месцах, пасяляць’ (ТСБМ, Ласт.), сялі́цца ’пасяляцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Касп., Сержп. Прымхі). Укр. сели́ти, рус. сели́ть, чэш. sídliti ’жыць, пражываць, знаходзіцца’, славац. sídliť ’насяляць’, серб.-харв. сѐлити ’высяляцца, выязджаць’, славен. selítiсяліць’, балг. посе́лвам ’тс’, макед. сели ’перасяляць’. Прасл. *sedliti, дэнамінатыў ад сяло, гл. (Бязлай, 3, 226).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сели́ть несов. сялі́ць, пасяля́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасялі́ць, -сялю́, -се́ліш, -се́ліць; -се́лены; зак.

1. гл. сяліць.

2. перан., што. Выклікаць у кім-н. якое-н. пачуццё (кніжн.).

П. нянавісць у кім-н.

|| незак. пасяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасяле́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. сяліць.

2. Населены пункт, а таксама наогул месца, дзе хто-н. жыве, знаходзіцца.

Паявілася новае п.

Бабровыя пасяленні.

3. Прымусовае выгнанне на жыхарства ў аддаленую мясцовасць як пакаранне за што-н.

Саслаць на п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́селкі (БРС), вы́селак ’выселкі’ (слаўг., Яшк.). Рус. вы́селки. Ад вы́селіць (гл. сяліць) з суф. ‑к‑, ‑ак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

водворя́ть несов.

1. сялі́ць, пасяля́ць; змяшча́ць; ста́віць; садзі́ць;

2. устанаўля́ць, наво́дзіць; см. водвори́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)