Ся́йва ’ззянне’: паўночнае сяйва (Спадчына, 1995, 6, 256). Назоўнік ад *сяць ’ззяць’, параўн. укр. ся́ть ’тс’; гл. ззяць2; сюды ж сʼа́јнуты, сʼайнути ’бліснуць, успыхнуць, прагарэць’ (аб дровах)’ (Клім.; кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сяйво́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. сяйво́
Р. сяйва́
Д. сяйву́
В. сяйво́
Т. сяйво́м
М. сяйве́

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)