сядзе́цца, -дзіцца; безас., незак.

У выразе: не сядзіцца, не сядзелася каму — няма, не было магчымасці, жадання сядзець або заставацца дзе-н.

Не сядзіцца дома.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сядзе́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. сядзі́цца -
Прошлы час
м. - -
ж. сядзе́лася
н. сядзе́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сядзе́цца несов., безл. (чаще с отрицанием) сиде́ться;

хло́пчыку не сядзе́лася — ма́льчику не сиде́лось

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сядзе́цца, ‑дзіцца; безас. незак.

(звычайна з адмоўем). Пра наяўнасць жадання ці магчымасці сядзець або заставацца, быць дзе‑н. Дзеду Талашу не сядзіцца ў хаце. Колас. [Лубяну] .. не сядзелася на месцы — надзвычайна вялікая была ўсхваляванасць. Шамякін. «Чаго .. [Косціку] на земснарадзе не сядзелася?» — не мог зразумець Міканор Іванавіч. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сиде́ться сядзе́цца;

не сиди́тся не сядзі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рассе́сціся, -ся́дуся, -ся́дзешся, -ся́дзецца; рассе́ўся, -се́лася; -ся́дзься; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размясціцца дзе-н. (пра многіх, усіх).

Р. ў вагоне.

2. Сесці, заняўшы шмат месца (разм.).

Р. на лаўцы.

3. Сеўшы, затрымацца надоўга.

Што ж я расселася, трэба ж дадому!

|| незак. расса́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.) і рассяда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассе́сціся, ‑сядуся, ‑сядзешся, ‑сядзецца; пр. рассеўся, ‑селася; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Сесці, размясціцца дзе‑н. — пра ўсіх, многіх. Усе мае таварышы даўно ўжо расселіся ў вагоне, уладзіўшы транспартныя справы, а майго чамадана ўсё не было. Лынькоў. На тратуары расселася чародка галубоў, якія нешта дзяўблі на асфальце. Гроднеў.

2. Разм. Сесці свабодна, заняўшы шмат месца. — Пасуньцеся, вельмі шырока расселіся, — пачуў .. [чалавек], як праз сон, нечы голас. Прокша. Глушэц чым далей, то ўсё болей Дзесь на суку за тоўстай хвояй Рассеўся важна і балбоча. Колас. // Пасяліцца. Там, дзе на разлегласці раней яшчэ быў рассеўся Мазавецкі з сваім новым хутарам, цяпер быў проста-такі цэлы фальварак. Чорны. // перан. Шырока разрасціся. Высока, разл[о]жыста Расселася пры хаце Стара-старая ліпа, Паважная, як свацця. Купала.

3. Сеўшы, затрымацца доўгі час; сесці дзе‑н. надоўга. Прайшло некалькі хвілін у здранцвення «Чаго ж гэта я расселася? Трэба нейкую раду даваць», — спахапілася нарэшце Ірына Віктараўна. Пальчэўскі. — Ну і што там з гэтай кнігай рассеўся? Дроў сушэйшых пайдзі прынясі!.. Брыль.

4. Даць трэшчыны, раскалоцца. [Алегу] ўявілася вялікая крыга, якая плыла па шырокай рацэ, потым натужліва цярнулася аб [нешта] неадольнае, мацнейшае за яе, крыгу, і расселася папалам. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)