сяго́нняшні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сяго́нняшні сяго́нняшняя сяго́нняшняе сяго́нняшнія
Р. сяго́нняшняга сяго́нняшняй
сяго́нняшняе
сяго́нняшняга сяго́нняшніх
Д. сяго́нняшняму сяго́нняшняй сяго́нняшняму сяго́нняшнім
В. сяго́нняшні (неадуш.)
сяго́нняшняга (адуш.)
сяго́нняшнюю сяго́нняшняе сяго́нняшнія (неадуш.)
сяго́нняшніх (адуш.)
Т. сяго́нняшнім сяго́нняшняй
сяго́нняшняю
сяго́нняшнім сяго́нняшнімі
М. сяго́нняшнім сяго́нняшняй сяго́нняшнім сяго́нняшніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сяго́нняшні сего́дняшний, ны́нешний

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сяго́нняшні і сённяшні, ‑яя, ‑яе.

1. Які мае адносіны да гэтага дня. Колькі год чакала [Вольга] сённяшняга запаветнага вечара! Кулакоўскі. // Які мае адносіны да цяперашняга часу; цяперашні, сучасны. Кнігі Коласа нам і калыскай і школай былі, І па новай зямлі нас у сённяшні дзень прывялі. Панчанка.

2. у знач. наз. сяго́нняшняе і сённяшняе, ‑яга, н. Тое, што было сягоння; што маецца цяпер. А мне сягонняшняе вітаць прыемна, Схіліўшы стан на сочную траву. Трус. Паэт разгортвае перад намі мінулае і сённяшняе роднай краіны. «Маладосць».

•••

Жыць сягонняшнім (сённяшнім) днём гл. жыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сёння, прысл.

1. У гэты дзень.

С. паеду ў Полацк.

2. перан. Цяпер.

С. студэнт, а заўтра настаўнік.

3. у знач. наз., нескл., н. Цяперашні дзень.

На с. ўзяла білеты ў кіно.

На с. (перан.: у дадзены момант). Наша с. (перан.: цяперашняе жыццё).

◊

Не сёння, дык заўтра; не сягоння — заўтра (разм.) — вельмі хутка, у бліжэйшы час.

|| прым. сённяшні і сяго́нняшні, -яя, -яе.

На с. дзень (на сёння).

◊

Жыць сённяшнім днём — не думаючы пра будучае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сённяшні, см. сяго́нняшні

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сего́дняшний сённяшні, сяго́нняшні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сённяшні,

гл. сягонняшні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ся́нні ’сёння’ (Нас., Шымк. Собр., Растарг., Бяльк., Мат. Маг.), ся́ння ’тс’ (Нас., Бяльк., Яўс.; бялын., Янк. Мат.; Сцяшк., Жд. 1), ся́ння, ся́ня ’тс’ (Сл. ПЗБ), ся́ннячы ’тс’ (Сцяшк. Сл.), ся́нінші ’сягонняшні’ (Сл. ПЗБ). Сюды ж ся́дні ’сёння’ (Нас., Касп., Растарг.), ся́дня ’тс’ (Стан.), се́дне ’тс’ (Сл. Брэс.). Гл. сёння, сягодня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ны́нешний разг. цяпе́рашні; (современный) суча́сны; (нынешнего года) сяго́летні, сёлетні;

ны́нешние времена́ цяпе́рашнія часы́;

ны́нешняя молодёжь цяпе́рашняя (суча́сная) мо́ладзь;

ны́нешний урожа́й сяго́летні (сёлетні) ураджа́й;

ны́нешний день сяго́нняшні (сённяшні) дзень.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)