сябелю́бства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. сябелю́бства
Р. сябелю́бства
Д. сябелю́бству
В. сябелю́бства
Т. сябелю́бствам
М. сябелю́бстве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сябелю́бства ср. себялю́бие

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сябелю́бства, ‑а, н.

Клопаты толькі пра сябе, пра свае інтарэсы; эгаізм. Хіба гэта не сябелюбства пасля кожнай вечарынкі спаць амаль да поўдня ў той час, калі таварыш, які працаваў цэлую ноч, працуе яшчэ і днём, і нават без снедання? Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сябелю́бства, -а, н. і сябелю́бнасць, -і, ж.

Клопаты выключна пра сябе, пра свае інтарэсы; эгаізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эгаі́зм, -у, м.

Сябелюбства, перавага сваіх асабістых інтарэсаў над інтарэсамі іншых людзей.

|| прым. эгаісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сябелю́бнасць ж., см. сябелю́бства

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сябелю́бнасць, ‑і, ж.

Тое, што і сябелюбства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

себялю́бие ср. сябелю́бства, -ва ср., сябелю́бнасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эгаі́зм, ‑у, м.

Перавага сваіх асабістых інтарэсаў пад інтарэсамі іншых людзей або грамадства; сябелюбства. Асаблівыя намаганні камсамольскіх арганізацыій павінны быць накіраваны.. на выхаванне іх [юнакоў і дзяўчат] у духу камуністычнай маралі, нецярпімых адносін да праяўленняў эгаізму, мяшчанства, абывацельшчыны, да парушэнняў норм сацыялістычнага супольнага жыцця. Машэраў. Абыякавыя адносіны да людзей, да чалавека працы ёсць страшэнны эгаізм. Пестрак.

[Фр. égoïsme ад лац. ego — я.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)