сюрпры́з, -у, мн. -ы, -аў, м.

Нечаканасць, нечаканы падарунак.

Вось дык с.!

|| прым. сюрпры́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сюрпры́з

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сюрпры́з сюрпры́зы
Р. сюрпры́зу сюрпры́заў
Д. сюрпры́зу сюрпры́зам
В. сюрпры́з сюрпры́зы
Т. сюрпры́зам сюрпры́замі
М. сюрпры́зе сюрпры́зах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сюрпры́з, -зу м., в разн. знач. сюрпри́з

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сюрпры́з, ‑у, м.

Нечаканы падарунак. Прывязу табе .. сюрпрыз. Баранавых. // Разм. Нечаканае здарэнне; нечаканасць. Сюрпрыз неспадзяваны, А помніш столькі год: Падбілі партызаны Нямецкі самалёт. Гаўрусёў. [Сяргей:] — Манька! Паедзем да нас. Ты ж, помню, сябравала з Лідкай. Во будзе сюрпрыз!.. Давай! Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сюрпры́з ’нечаканы падарунак; нечаканае здарэнне’ (ТСБМ), ’неспадзяванка’ (Гарэц.). Запазычана праз рус. сюрпри́з ’тс’ з франц. surprise ’нешта дзіўнае, неспадзяванка’ ад дзеяслова surprendre ’дзівіцца, здзіўляцца’ (Фасмер, 3, 823; ЕСУМ, 5, 494).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кі́ндэр-сюрпры́з

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кі́ндэр-сюрпры́з кі́ндэр-сюрпры́зы
Р. кі́ндэр-сюрпры́за кі́ндэр-сюрпры́заў
Д. кі́ндэр-сюрпры́зу кі́ндэр-сюрпры́зам
В. кі́ндэр-сюрпры́з кі́ндэр-сюрпры́зы
Т. кі́ндэр-сюрпры́зам кі́ндэр-сюрпры́замі
М. кі́ндэр-сюрпры́зе кі́ндэр-сюрпры́зах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сюрпри́з в разн. знач. сюрпры́з, -зу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгатава́ць сов., в разн. знач. пригото́вить;

п. абе́д — пригото́вить обе́д;

п. сюрпры́з — пригото́вить сюрпри́з;

п. пасце́ль — пригото́вить посте́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

преподнести́ сов. падне́сці; (подарить) падары́ць; даць гасці́нца;

преподнести́ а́дрес падне́сці а́драс;

преподнести́ пода́рок падне́сці (зрабі́ць) падару́нак;

преподнести́ неприя́тную но́вость падне́сці непрые́мную навіну́;

преподнести́ сюрпри́з падне́сці (зрабі́ць) сюрпры́з;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)