сэрцае́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (разм., жарт.).

Той, хто лёгка заваёўвае сімпатыю жанчын, умее закахаць у сябе.

|| ж. сэрцае́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сэрцае́д

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сэрцае́д сэрцае́ды
Р. сэрцае́да сэрцае́даў
Д. сэрцае́ду сэрцае́дам
В. сэрцае́да сэрцае́даў
Т. сэрцае́дам сэрцае́дамі
М. сэрцае́дзе сэрцае́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сэрцае́д м., разг., шутл. сердцее́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сэрцае́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Разм. жарт. Мужчына, які карыстаецца вялікім поспехам у жанчын; пакарыцель жаночых сэрцаў. Зразумеў, што перад намі — не шалапут, не сэрцаед нейкі, а хлопец чысты і жаніцьба для яго — справа сур’ёзная. Шамякін. Малады, прыгожы штурман з ліхім цёмным чубам вясковага сэрцаеда паблажліва ўсміхнуўся, пачуўшы пра трывогу капітана. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сердцее́д разг., шутл. сэрцае́д, -да м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)