счырване́ць гл. чырванець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

счырване́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. счырване́ю счырване́ем
2-я ас. счырване́еш счырване́еце
3-я ас. счырване́е счырване́юць
Прошлы час
м. счырване́ў счырване́лі
ж. счырване́ла
н. счырване́ла
Загадны лад
2-я ас. счырване́й счырване́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час счырване́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

счырване́ць сов. покрасне́ть; побагрове́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

счырване́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць чырвоным (у 1 знач.). Абышоўшы разоў з дзесяць каля кедраў, нехта з гасцей заўважыў паламаны кедр, на якім ігліца не тое каб зруд[з]ела, але счырванела нават. Дубоўка. Як даспела, счырванела Ягада-рабіна, — Увокал глянулі нясмела Мы з табой, дзяўчына. Купала. // Зрабіцца чырвоным ад прыліву крыві да скуры; пачырванець. Дала руку яна [Ева] нясмела І счырванела: грымнуў смех. Гаўрусёў. Пабялелі Вусы, світка вазака, Толькі шчокі счырванелі Ад марозу ў мужыка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чырване́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца, рабіцца чырвоным.

На захадзе пачынала ч. неба.

2. Пакрывацца румянцам, станавіцца чырвоным ад прыліву крыві.

Ч. ад злосці.

3. перан. Саромецца.

Гаворыць няпраўду і не чырванее.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вылучацца сваім чырвоным колерам, віднецца (пра што-н. чырвонае).

|| зак. счырване́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 2 і 3 знач.) і пачырване́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)