счарсцве́ць гл. чарсцвець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

счарсцве́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. счарсцве́ю счарсцве́ем
2-я ас. счарсцве́еш счарсцве́еце
3-я ас. счарсцве́е счарсцве́юць
Прошлы час
м. счарсцве́ў счарсцве́лі
ж. счарсцве́ла
н. счарсцве́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час счарсцве́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

счарсцве́ць сов., прям., перен. зачерстве́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

счарсцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць чэрствым, страціць першапачатковую мяккасць. Хлеб счарсцвеў. // перан. Стаць бяздушным, нячулым. І як тут вытрымаць, каб не паехаць да сябра, каб не пераканацца, ці сапраўды ён счарсцвеў, агрубеў, ці не. Лойка.

2. Зацвярдзець, агрубець. Рукі сталі вялыя; счарсцвелі пальцы, патаўсцелі, пахлі глінай. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарсцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца чэрствым (у 1 знач.), чарсцвейшым.

Хлеб чарсцвее.

2. перан. Станавіцца бяздушным, траціць чуласць, спагадлівасць.

Людзі з цяжкім лёсам не чарсцвеюць душой.

|| зак. счарсцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е, зачарсцве́ць, -е́е (да 1 знач.), учарсцве́ць, -ее (да 1 знач.), ачарсцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 2 знач.) і пачарсцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

|| наз. чарсцве́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачерстве́ть сов. зачарсцве́ць, учарсцве́ць, счарсцве́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укажане́ць

счарсцвець; зрабіцца карэлым, абрасці брудам’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. укажане́ю укажане́ем
2-я ас. укажане́еш укажане́еце
3-я ас. укажане́е укажане́юць
Прошлы час
м. укажане́ў укажане́лі
ж. укажане́ла
н. укажане́ла
Загадны лад
2-я ас. укажане́й укажане́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час укажане́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)