Сці́ркі ’карты’ (клец., Жд. 1), сці́рка ’карта (ігральная)’ (Мат. Гом.). Запазычана з аргат. рус. сти́рки ’карты (як правіла, самадзельныя)’, што, у сваю чаргу, ад аргат. стиры ’ігральныя карты са сцёртымі або дамаляванымі абазначэннямі, якія дадаюць у няпоўную калоду’, гл. Грачоў-Макіенка, Истор.-этим. сл., 131. Гл. сціраць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сці́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сці́рка сці́ркі
Р. сці́ркі сці́рак
Д. сці́рцы сці́ркам
В. сці́рку сці́ркі
Т. сці́ркай
сці́ркаю
сці́ркамі
М. сці́рцы сці́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)