сцяць¹, сатну́, сатне́ш, сатне́; сатнём, сатняце́, сатну́ць; сцяў, сцяла́, -ло́; сатні́; сця́ты; зак., каго-што.

Зняць, аддзяліць чым-н. вострым, ссячы.

С. галаву.

|| незак. сціна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцяць I сов. сруби́ть, ссечь, снести́;

с. галаву́ — сруби́ть (ссечь, снести́) го́лову

сцяць II сов., разг.

1. (зубы) сти́снуть, сжать;

2. (губы) сжать;

◊ гаў дый зу́бы сцяў — язы́к прикуси́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцяць ​1, сатну, сатнеш, сатне; ‑нём, ‑няце; пр. сцяў, сцяла, ‑ло; зак., што.

Зняць, аддзяліць чым‑н. вострым, ссячы, зрэзаць. Сцяць галаву. Сцяць касой траву.

сцяць ​2, сатну, сатнеш, сатне; ‑нём, ‑няце; пр. сцяў, сцяла, ‑ло; зак., каго-што.

Разм.

1. Абхапіўшы, сціснуць. Сцяць рукі рамянямі. □ [Дзедзіха] нагнуўся да зямлі, зачэрпнуў жменяй снегу, сцяў у кулаку, скамячыў снежку. Пташнікаў. // Моцна трымаючы што‑н., заціснуць (у руках, зубах). Гаўрыла .. ляжаў акалелы і піпку зубамі сцяў. Гарэцкі.

2. Сціснуць (грудзі, горла), перашкаджаючы дыхаць. Я паставіў чамадан, пачаў мацаць кішэні, каб закурыць, бо нешта сцяло грудзі, пераняло дыханне. Радкевіч. / у безас. ужыв. Ад жаху вусны сцяло. // перан. Выклікаць адчуванне болю, цяжару (на душы, сэрцы). Нейкі сум, трывога зноўку сэрца маё сцялі. Вялюгін.

3. Шчыльна злучыць (губы, зубы, пальцы і пад.). [Дзед] пакрыўджана сцяў сухія губы, адвярнуўся ад мяне. Хомчанка. Піліпка да болю сцяў зубы, каб не расплакацца. П. Ткачоў.

4. безас. Сцягнуць, схапіць (пра мароз). Ваду сцяло як след.

•••

Сцяўшы (сціснуўшы) зубы — падаўляючы свае жаданні, стрымліваючы пачуцці (рабіць што‑н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обезгла́вить сов.

1. (отрубить голову) сцяць (зняць) галаву́, абезгало́віць;

2. перен. (лишить главы, руководства) пазба́віць кіраўні́цтва, абезгало́віць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)