сцягну́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сцягну́ся сця́гнемся
2-я ас. сця́гнешся сця́гнецеся
3-я ас. сця́гнецца сця́гнуцца
Прошлы час
м. сцягну́ўся сцягну́ліся
ж. сцягну́лася
н. сцягну́лася
Загадны лад
2-я ас. сцягні́ся сцягні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час сцягну́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сцягну́цца, сцягну́ся, сця́гнешся, сця́гнецца; сцягні́ся; зак.

1. Туга падперазаць сябе чым-н.

С. дзягай.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сабрацца, сканцэнтравацца ў адным месцы (пра многіх).

Войскі сцягнуліся да пераправы.

3. Пайсці куды-н. (разм.).

Сцягнуўся недзе на цэлы дзень.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра што-н. з абутку: з цяжкасцю быць знятым.

Бот ледзь сцягнуўся з нагі.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Здоўжыцца, марудна прайсці (разм.).

У трывожным чаканні сцягнулася ноч.

|| незак. сця́гвацца, -ваецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцягну́цца сов.

1. в разн. знач. стяну́ться;

с. по́ясам — стяну́ться по́ясом;

во́йскі ~ну́ліся да перапра́вы — войска́ стяну́лись к перепра́ве;

2. (уйти куда-л.) сбрести́;

3. сня́ться;

бот ~ну́ўся — сапо́г сня́лся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцягну́цца, сцягнуся, сцягнешся, сцягнецца; зак.

1. Туга зацягнуць сябе чым‑н. Сцягнуцца поясам.

2. Злучыцца, самкнуцца канцамі, краямі. Кальцо войскаў сцягнулася наўкол горада.

3. Сабрацца, сканцэнтравацца ў адным месцы (пра вялікую колькасць каго‑, чаго‑н.). Войскі сцягнуліся да пераправы.

4. Разм. Спусціцца, перамясціцца марудна, з цяжкасцю. Так цёпла цэлы дзень было, Што дзед — і той сцягнуўся з печы. Багдановіч.

5. Разм. Пайсці куды‑н., сысці адкуль‑н. Сцягнуўся недзе на цэлы дзень.

6. З цяжкасцю быць знятым (пра што‑н. з адзення, абутку). Бот нарэшце сцягнуўся.

7. Разм. Прайсці марудна; здоўжыцца (пра час, дарогу). Сцягнулася дарога ў тры кіламетры — такім гарэў нецярпеннем, хоць усведамляў, што .. [Антанюк і Будыкаў] могуць сапсаваць адзін аднаму настрой. Шамякін. У чаканні трывожным сцягнулася кароткая летняя ноч. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сбрести́сь сысці́ся, мног. пасхо́дзіцца, сцягну́цца, мног. пасця́гвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зашнурава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Сцягнуцца шнурком, шнуркамі. Чаравікі добра зашнураваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сця́гвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сцягнуцца.

2. Зал. да сцягваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашмаргну́цца, ‑не́цца; зак.

Зацягнуцца, сцягнуцца (пра вузел, пятлю). Лейцы туга зашмаргнуліся на чатырохкантовай бэльцы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стяну́ться

1. в разн. знач. сцягну́цца;

2. (укоротиться, сжаться) пакараці́цца, збе́гчыся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сбрести́ сов., прост. сысці́, мног. пасхо́дзіць, сцягну́цца, мног. пасця́гвацца, звалачы́ся, мног. пазвалака́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)