сцяблі́сты, -ая, -ае.

3 вялікім сцяблом або вялікай колькасцю сцёблаў.

Сцяблістая расліна.

|| наз. сцяблі́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцяблі́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сцяблі́сты сцяблі́стая сцяблі́стае сцяблі́стыя
Р. сцяблі́стага сцяблі́стай
сцяблі́стае
сцяблі́стага сцяблі́стых
Д. сцяблі́стаму сцяблі́стай сцяблі́стаму сцяблі́стым
В. сцяблі́сты (неадуш.)
сцяблі́стага (адуш.)
сцяблі́стую сцяблі́стае сцяблі́стыя (неадуш.)
сцяблі́стых (адуш.)
Т. сцяблі́стым сцяблі́стай
сцяблі́стаю
сцяблі́стым сцяблі́стымі
М. сцяблі́стым сцяблі́стай сцяблі́стым сцяблі́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сцяблі́сты стебли́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцяблі́сты, ‑ая, ‑ае.

З вялікім сцяблом або вялікай колькасцю сцёблаў. [Лён] доўга стаяў там на покуці — высокі, сцяблісты, жоўты, як воск, .. і, здавалася, свяціўся, выхваляючыся руплівасцю чалавечых рук. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ствол ‘надземная частка дрэва ад каранёў да верхавіны’, ‘сцябло’, ‘камель’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк., ТС, Сл. ПЗБ), ‘цэнтральны корань у дрэве’ (ТС), ствалі́на ‘руля (у стрэльбе)’ (Нік. Очерки), цвол ‘тс’ (там жа), ство́льнысцяблісты’ (Бяльк.). Рус. ствол ‘тс’, ц.-слав. стволие ‘крапіва’, в.-луж. stwółk ‘сцябло’, н.-луж. stwoł ‘сабачая пятрушка’, чэш. stvol ‘сцябло’, славен. stvȍl ‘асака’, серб.-харв. цво̀лика ‘сцябло цыбулі’, балг. дыял. ствол ‘балігалоў’, цвол ‘сцябло’. Выводзяць з *stьbolъ, якое роднаснае сцябло (гл.). Гл. Міклашыч, 327; Младэнаў, 608; Махэк₂, 591; Шустар-Шэўц, 1373; Фасмер, 3, 749 з іншай літ-рай; Дзімітрова–Тодарава, Этимология–2003–2005, 49–50. Сюды ж, відаць, ство́лак ‘вільчык, сасновы кругляк’ (Пятк. 1) — ад сво́лак ‘вільчык’ пад уплывам ствол.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)